Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Па ўзгодненаму з пастаўшчыкамi графiку, з сённяшняга-заўтрашняга дня ў гандлёвую сетку краiны штодзень будзе накiроўвацца да 1,5 тысячы тон цукру. Павелiчэнне паставак салодкай прадукцыi гандлёвым прадпрыемствам (па стану на 11 лiпеня яны, напрыклад, атрымалi 1115 тон цукру) павiнна зняць усе праблемы з забеспячэннем ёю насельнiцтва падчас сезона нарыхтовак, паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк мiнiстра гандлю Рыгор Краўчанка. Пазiцыя Мiнiстэрства гандлю — нiякiх абмежаванняў на продаж цукру быць не павiнна.

— Прамысловасць мае запас у 20 тысяч тон цукру. Адначасова будзе паступаць цукар-сырэц, а гэта яшчэ больш за 15 тысяч тон. Паўтаруся зноў — праблем з цукрам быць не павiнна.

Iншая справа — цэны. Яны за апошнi час крыху змянiлiся, чым зноў жа традыцыйна скарысталiся найперш гандляры на рынках, павялiчыўшы кошт салодкай прадукцыi да 750—800 рублёў за кiлаграм (супраць дзяржаўнай цаны каля 645 рублёў за кiлаграм — у залежнасцi ад фасоўкi).

Сяргей РАСОЛЬКА

ЗВЯЗДА
,