Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Пасольства Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах высвятляе абставіны інцыдэнту, які адбыўся 1 лютага ў даліне Міна, і спрабуе ўдакладніць, ці не было сярод пацярпелых беларускіх грамадзян. Дадатковай інфармацыі МЗС Беларусі пакуль што не мае, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Паводле паведамленняў сусветных інфармацыйных агенцтваў, у даліне Міна каля саудаўскага горада Мека загінулі амаль 250 паломнікаў. Трагедыя здарылася ў выніку цісканіны, якая ўтварылася, калі дзесяткі тысяч мусульман для правядзння хаджу сабраліся ў раёне моста Джамра. Там адбываецца традыцыйная цырымонія сімвалічнага збівання каменнямі д'ябла.

БелТА