Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Першыя некалькі тысяч тон высокаактанавага аўтабензіну атрыманы на ўстаноўцы каталітычнага крэкінгу ў ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод". На сённяшні дзень на новым абсталяванні выпускаецца амаль 50 тон бензіну і 15 тон звадкаванага газу ў гадзіну, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дырэкцыі комплексу каталітычнага крэкінгу прадпрыемства Аляксей Антонаў.

Нагадаем, што будаўніцтва комплексу глыбокай перапрацоўкі нафты вялося ў ААТ "Мазырскі НПЗ" на працягу трох гадоў. Гэта адзін з буйнейшых інвестыцыйных праектаў, рэалізаваных за апошні час у Беларусі. Устаноўка каталітычнага крэкінгу разлічана на перапрацоўку 2 мільёнаў тон вуглевадароднай сыравіны ў год. Яна дасць магчымасць прадпрыемству выпускаць дадаткова 800 тысяч тон высокаактанавага аўтабензіну, 220 тысяч тон звадкаванага газу. Для параўнання, у 2003 годзе выпуск гэтай прадукцыі на Мазырскім НПЗ склаў адпаведна 1 мільён 100 тысяч і 110 тысяч тон.

Паводле слоў Аляксея Антонава, цяпер адбываецца наладка тэхналагічных працэсаў, пошук аптымальных рэжымаў работы новага абсталявання. Пакуль узровень загрузкі яго магутнасцей складае 60 працэнтаў.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, кошт будаўніцтва ўстаноўкі каталітычнага крэкінгу складае амаль 87 мільёнаў долараў, усяго комплексу ў цэлым /ён уключае 15 аб'ектаў / - 147 мільёнаў долараў. Для рэалізацыі гэтага праекта былі прыцягнуты крэдытныя рэсурсы з боку расійскай нафтагазавай кампаніі "Славнафта" і прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" на парытэтнай аснове. У адпаведнасці з пратаколам, падпісаным паміж урадам Беларусі і ААТ НГК "Славнафта" 16 студзеня 2004 года, расійскай кампаніі будуць вернуты ўкладзеныя ёй інвестыцыі ў будаўніцтва комплексу на Мазырскім НПЗ. З улікам выплаты 10 працэнтаў гадавых Беларусь да канца 2008 года верне "Славнафце" 65 мільёнаў долараў.

БелТА