Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Адкрытае акцыянернае таварыства "Гарызонт" паставіла ў 2004 годзе задачу сфарміраваць магутнасці для вытворчасці 1 мільёна тэлевізараў у год. Але патрэбна цi столькi для нас? Для гэтага прадпрыемству неабходна інвесціраваць ў мадэрнізацыю вытворчасці 5-7 мільёнаў долараў. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Гарызонт" Аляксей Мазжухін.

У планах на 2004 год выпуск 800 тысяч тэлевізараў, што ў два разы больш за аб'ёмы 2003 года. Пры гэтым у Расію плануецца экспартаваць амаль 500 тысяч тэлепрыёмнікаў. На 15-20 працэнтаў павінны павялічыцца пастаўкі ва Украіну, Малдову, Казахстан, а таксама ў Літву і Латвію. Маючы сертыфікат на маркіроўку тавару знакам СЕ, "Гарызонт" прапрацоўвае свае магчымасці для ўкаранення на рынак Еўрасаюза. Пачалі ўжо ажыццяўляцца першыя пастаўкі тэлевізараў "Гарызонт" у Вялікабрытанію.

БелТА