Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кніга пра жыццё і творчасць народнага артыста СССР і Беларусі, заснавальніка і кіраўніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна рыхтуецца да друку ў выдавецтве "Мастацкая літаратура". Яна выйдзе ў свет да 1 красавіка гэтага года, расказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар выдавецтва Уладзіслаў Мачульскі. Гэта дата вызначана ў адпаведнасці з распараджэннем прэзідэнта краіны "Аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяці народнага артыста СССР Мулявіна У.Г.".

Рукапіс кнігі падрыхтаваны Беларускім інстытутам праблем культуры. Працаваў над ёй аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара штотыднёвіка "Культура" Людмілы Крушынскай. Аб'ём выдання каля 400 старонак. У ім будзе некалькі раздзелаў, у якія ўключаны дакументы, біяграфія Уладзіміра Мулявіна, яго неапублікаваныя дыктафонныя запісы, успаміны пра яго. Сабраны таксама музыказнаўчыя матэрыялы аб спадчыне артыста.

БелТА
0058648