Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Тры беларусы з чатырох, якія пацярпелі ў выніку аварыі 12 лютага ў Літве, у гэты ж дзень вечарам былі выпісаны з бальніцы. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, у іх былі нязначныя пашкоджанні.

Адзін з пацярпелых, які атрымаў траўмы галавы і грудной клеткі, цяпер знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Марыямпальскай бальніцы. Як адзначаюць урачы, стан хворага не выклікае апасенняў: ён у прытомнасці і не мае патрэбы ў апаратах штучнага падтрымання жыцця.

Пасольства Беларусі ў Літве арганізавала "гарачую лінію". Па нумары 8-10-370-52-13-33-22 сваякі пацярпелых могуць звязацца з супрацоўнікамі дыпламатычнага прадстаўніцтва і атрымаць неабходную інфармацыю, адзначыў Андрэй Савіных.

Нагадаем, 12 лютага ў 6.20 мікрааўтобус з Маладзечна, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем. Аварыя здарылася на 30-м кіламетры аўтамагістралі Каўнас-Марыямпале. Чацвёра беларусаў загінулі і 4 траўміраваны.

БелТА