Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Рост валавога ўнутранага прадукту на 10 працэнтаў у 2004 годзе павінен спалучацца з павышэннем якасці прадукцыі, якая выпускаецца. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў ходзе справаздачы ўрада за 2003 год. Паводле яго слоў, "менавіта ў непарыўнай узаемасувязі двух паняццяў "паскарэнне" і "якасць" - сутнасць задач, якія стаяць перад урадам і краінай".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць укаранення новых навукаёмістых тэхналогій, якія даюць магчымасць павялічыць прадукцыйнасць працы, знізіць энерга- і матэрыялаёмістасць прадукцыі. "Тэхналагічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў, спалучэнне навукі з вытворчасцю, эфектыўныя інавацыі - вось што павінна стаць трамплінам для павышэння канкурэнтаздольнасці нашай эканомікі. Без гэтага мы не можам і ніколі не зможам заняць дастойнае месца ў міжнародным падзеле працы", - сказаў беларускі лідэр. Прэзідэнт лічыць, што гэта задача не толькім эканамічная, але і палітычная - ад яе вырашэння залежыць як дабрабыт беларускага народа, так і будучае краіны.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць бягучага года для развіцця Беларусі. Асноўная задача - "замацаваць тэндэнцыю да ўстойлівага і дынамічнага развіцця эканомікі", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

БелТА
0058045