Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 лютага прыняў з дакладам міністра замежных спраў Сяргея Мартынава.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, прэзідэнт пацвердзіў неабходнасць правядзення Беларуссю незалежнай знешняй палітыкі, развіцця ўсіх вектараў знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці краіны. Аляксандр Лукашэнка асабліва акцэнтаваў увагу на неабходнасці сур'ёзнай эканамічнай аддачы ад работы загранпрадстаўніцтваў нашай краіны.

Прэзідэнт праінфармаваны аб выніках праведзенага ў Мінску сумеснага пасяджэння калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі і ўзгодненых на ім дакументах. Адзін з іх - праект Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў-удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2004-2005 гады. У гэты дакумент упершыню ўключаны блок пытанняў аб узаемадзеянні Беларусі і Расіі ў сферы супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам. Праект Праграмы 10 лютага быў адобраны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве і цяпер будзе прадстаўлены Вышэйшаму Дзяржаўнаму Савету Саюзнай дзяржавы на зацвярджэнне.

У ходзе даклада былі абмеркаваны пытанні ўзаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам і ЗША.

БелТА