Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 лютага прыняў са справаздачай Генеральнага пракурора Віктара Шэймана.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прэзідэнта краіны, Генеральны пракурор далажыў кіраўніку дзяржавы аб выніках работы за 2003 год. У выніку дзейнасці пракуратуры дзяржаве вернута больш за 167 мільярдаў рублёў /у 2002 годзе -- 158 мільярдаў рублёў/.

Следчы апарат пракуратуры павысіў аператыўнасць і якасць расследавання, зменшылася колькасць спыненых крымінальных спраў. Следчыя пракуратуры завяршылі расследаванне ў мінулым годзе на 18 працэнтаў крымінальных спраў больш, чым у 2002 годзе.

Упершыню за апошнія гады ўдалося значна зменшыць колькасць спраў аб забойствах, расследаванне па якіх прыпынена ў сувязі з неўстанаўленнем абвінавачанага. Істотна скарацілася колькасць нераскрытых забойстваў.

У мінулым годзе органы пракуратуры значна актывізавалі работу па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Да крымінальнай адказнасці за хабарніцтва прыцягнуты 597 чалавек, з іх 533 -- пракуратурай.

Органамі пракуратуры праверана выкананне антыкарупцыйнага заканадаўства ў сістэме міністэрстваў інфармацыі, па надзвычайных сітуацыях, канцэрна "Белнафтахім", Камітэта па матэрыяльных рэзервах, а таксама ў найбольш даходных /стратэгічных/ галінах эканомікі.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб пракуратура і іншыя праваахоўныя органы павысілі выніковасць работы па выяўленню эканамічных злачынстваў, учыненых арганізаванымі групамі пры садзейнічанні службовых асоб дзяржаўных органаў.

Віктар Шэйман таксама праінфармаваў прэзідэнта аб выніках работы пракуратуры па нагляду за расследаваннем крымінальных спраў у органах унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, а таксама ў дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

У мінулым годзе пракуроры аднавілі следства з-за яго непаўнаты па 3 831 справе. Толькі ў МУС пракурорамі было адменена 12 250 незаконных пастаноў аб адмове ў завядзенні крымінальных спраў, вынесеных органамі дазнання.

На думку прэзідэнта краіны, пракуратура павінна яшчэ больш узмацніць нагляд за выкананнем законнасці ў ходзе следства.

Выказваючы сур'ёзную занепакоенасць напружанай крымінагеннай сітуацыяй, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў узмацніць пракурорскі нагляд за работай суб'ектаў аператыўна-вышуковай дзейнасці, чые спецыфічныя сродкі і метады з'яўляюцца адным з галоўных кампанентаў раскрыцця злачынстваў і выкрыцця вінаватых.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўвага да пытанняў абароны законных інтарэсаў простага чалавека, гарантыі выканання канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян заўсёды павінны быць прыярытэтнымі напрамкамі ў рабоце органаў пракуратуры.

БелТА