Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Вучоныя Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуюць над стварэннем нанакрышталічных плёначных матэрыялаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы навуковы супрацоўнік інстытута Сяргей Грабчыкаў.

Паводле яго даных, матэрыялы валодаюць унікальным спалучэннем магнітных і трываласных характарыстык, каразійных і электрычных уласцівасцей. Акрамя таго, іх цвёрдасць вышэйшая ў параўнанні з нікелем у 4 разы, а ў параўнанні з хромам - у 1,5-2 разы.

Тэхналогія будзе прымяняцца ў медыцынскай прамысловасці, мікраэлектроніцы, машына- і прыборабудаванні. Напрыклад, у якасці ўмацавальнага пакрыцця дэталей, якія труцца.

Спецыялісты працавалі над праектам каля 5 гадоў, цалкам плануецца яго завяршыць праз 2 гады, падкрэсліў Сяргей Грабчыкаў.

БелТА