Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Прэзідэнт Беларусі перакананы, што рынак спартыўных паслуг - адна з індустрый эканомікі, якія дынамічна развіваюцца. У ходзе сустрэчы з кіраўнікамі спартыўных ведамстваў шэрага краін СНД Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі робіцца ўсё для развіцця спорту і фізічнай культуры, умацавання здароўя нацыі. На думку кіраўніка дзяржавы, прапаганда спорту і здаровага ладу жыцця тым больш актуальная для Беларусі, якая пацярпела ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусі ўдалося аднавіць ранейшы ўзровень спартыўнай базы, які існаваў у часы СССР. У рэспубліцы на сённяшні дзень створаны неабходныя ўмовы для трэніровак і гульні ў хакей, футбол, для іншых відаў спорту. Прэзідэнт станоўча ацаніў дзейнасць федэрацыі хакея, падкрэсліўшы, што яна "ўзнялася".

Аляксандр Лукашэнка дадаў таксама, што на сённяшні дзень дзяржава не ўкладвае ніякіх сродкаў у хакейныя пляцоўкі: яны перайшлі на поўную самаакупнасць. Гэтыя пляцоўкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю. "Тысячы дзяцей ужо далучаны да гэтага віду спорту", - дадаў беларускі лідэр.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта Расіі па фізічнай культуры і спорту Вячаслаў Фяцісаў адзначыў падобнасць праблем, якія стаяць перад спартыўнымі ведамствамі краін СНД. Ён выказаў упэўненасць, што гэта сустрэча дасць штуршок для далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў гэтай сферы.

БелТА