1. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  2. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  3. Кто стоит за каналом «Советская Белоруссия»? Узнали, где он работает и что думает о политике
  4. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  5. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  6. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  7. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  8. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  9. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  10. Тихановский о приговорах журналистам и активистам: Ложь и несправедливость порождают озлобленность
  11. В Беларуси создали собственную ракету для «Полонеза» (ее очень ждал Александр Лукашенко)
  12. Один из главных претендентов на «Оскар» и еще пять премьер марта. Что идет в кино в этом месяце?
  13. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  14. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  15. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  16. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  17. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  18. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  19. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  20. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  21. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходит в Беларуси 1 марта
  22. «В киевской миграционке мне сказали, что я в первой десятке». Айтишник — о переезде в Украину
  23. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  24. Весна наступила, но зима не сдается. К выходным вновь похолодает
  25. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  26. Названы победители «Золотого глобуса» (почти без сюрпризов)
  27. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  28. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  29. МВД добилось своего: свидетели по административным делам могут настаивать на закрытых судах
  30. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов


24 ліпеня (12 ліпеня па старым стылі) спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння выдатнага вучонага-батаніка, сусветна вядомага ліхенолага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Міхаіла Пятровіча Таміна.
 
Міхаіл Пятровіч Тамін

Вучоны нарадзіўся ў вёсцы Шаровічы Жыздрынскага павета Калужскай губерні ў сям’і вязьмінскага мешчаніна Пятра Мікалаевіча Таміна. Раптоўная смерць бацькі прымусіла чатырохгадовага хлопчыка разам з маці перабрацца жыць да дзядзькі.

Пачатковыя веды набываў у царкоўна-прыхадской мясцовай школе, двухкласным павятовым вучылішчы, у 1900 годзе скончыў Жыздрынскае гарадское вучылішча. Менавіта у гэтай установе, дзе існавалі спецыяльныя класы па садаўніцтве і агародніцтве, закладзены асновы для яго будучай батанічнай спецыяльнасці. Па заканчэнні ў 1906 годзе Маскоўскай земляробчай школы Міхаіл Тамін атрымаў званне вучонага кіраўніка і асобае пасведчанне. Яно давала магчымасць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства земляробства. У тым жа годзе здольнага юнака паводле конкурсу атэстатаў прынялі ў Пецярбургскі лясны інстытут, але праз год ён перавёўся ў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1912 годзе з дыпломам першай ступені.
 
Аўтабіяграфія. 1952 год

Асабісты лісток па ўліку кадраў. 1950-я гады
 
Захапленне батанікай, выразныя навуковыя здольнасці вызначылі далейшы лёс Міхаіла Таміна. Яшчэ студэнтам у 1908–1910 гадах ён у якасці памочніка батаніка прымаў удзел у экспедыцыях Перасяленскага ўпраўлення па вывучэнні паўночнай часткі Іркуцкай губерні і пагранічнай з Манголіяй паласы Забайкальскай вобласці, працаваў пад кіраўніцтвам буйнейшых вучоных-батанікаў Аляксандра Фёдаравіча Флёрава і Барыса Аляксеевіча Федчанкі. Вынікам знаёмства і вывучэння мясцовай флоры з’явіўся шэраг артыкулаў. Першы з якіх - “Экспедыцыя ў Верхаленскім і Балаганскім павеце Іркуцкай губерні” апублікаваны ў 1909 годзе. Менавіта з гэтага часу можна весці адлік навуковай дзейнасці Міхаіла Пятровіча Таміна.
 
Па заканчэнні Маскоўскага сельскагаспадарчага інстытута таленавітага выпускніка пакінулі працаваць на кафедры батанікі ў якасці асістэнта, а ў 1913 годзе ён быў зацверджаны старшым асістэнтам у толькі што адчыненым Варонежскім сельскагаспадарчым інстытуце, дзе працаваў да 1929 года.

Маладога вучонага вабіць флора Сібіры. У выніку з’яўляюцца навуковыя працы, сярод якіх і вельмі каштоўныя па водгуку спецыялістаў “Матэрыялы да флоры Іркуцкай губерні” (1913 год). Выходзяць з друку яго працы, прысвечаныя вывучэнню лішайнікавай флоры, галоўным чынам лішайнікаў паўпустыннных абласцей і лішайнікаў лясной зоны еўрапейскай часткі былога Савецкага Саюза, Далёкага Усходу і Каўказа: “Матэрыялы да лішайнікавай флоры Смаленскай губерні” (1918 год), “Лішайнікі, якія сустракаюцца на саланцаватых глебах у паўпустынных абласцях Паўднёвага Усходу” (1926 год), “Новыя віды лішайнікаў, якія знойдзены ў наваколлі Баскунчакскага возера” (1927 год). На падставе вывучэння лішайнікаў лясной паласы еўрапейскай часткі Расіі складзены “Табліцы для вызначэння лішайнікаў, якія сустракаюцца ў лясах сярэдняй Расіі” (1926 – 1929 гады).
 
Міхаіл Пятровіч Тамін. “Таблицы для определения лишайников, встречающихся в лесах Средней России”. 1927 год
 
З 1929 па 1931 год Міхаіл Пятровіч працаваў прафесарам ў Архангельскім лесатэхнічным інстытуце, а з 1931 па 1934 год – у Арэнбургскім інстытуце буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, паспяхова спалучаючы навукова-даследчыцкую і выкладчыцкую працу.
 
У 1932 годзе пры Акадэміі навук Беларусі быў створаны Батанічны сад, асноўнымі напрамкамі дзейнасці якога было даследаванне флоры БССР, фарміраванне калекцый карысных для народнай гаспадаркі раслін, селекцыя пладова-ягадных культур садаўніцтва, стварэнне цэнтральнага гербарыя.  

Для вывучэння флоры ў Беларусь былі запрошаны вядучыя батанікі былого Савецкага Саюза, сярод якіх быў і Міхаіл Тамін. У сваёй аўтабіяграфіі вучоны адзначаў, што яшчэ ў 1929 годзе калегія Народнага камісарыята асветы БССР зацвердзіла яго прафесарам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. З 1934 па 1941 год Міхаіл Пятровіч працаваў у Батанічным садзе, дзе пасля яго прыезду пачаліся планамерныя даследаванні ў галіне ліхеналогіі. За гэты час ён напісаў найбольш значныя працы “Вызначальнікі лішайнікаў БССР”, часткі І і ІІ (1936 і 1939 гады), “Вызначальнік кусцістых і ліставатых лішайнікаў СССР” (1937 год). Акрамя таго, працягваў выкладчыцкую дзейнасць на кафедры батанікі ў БДУ.
 
Міхаіл Пятровіч Тамін. 1950-я гады

Міхаіл Пятровіч Тамін. “Определитель лишайников БССР, ч.1”. 1936 год; “Определитель кустистых и листоватых лишайников СССР”. 1937 год
 
У 1937 годзе Міхаілу Таміну прысвоена вучоная ступень доктара біялагічных навук, а ў 1940 годзе яго абралі членам-карэспандэнтам АН БССР.
 
Дыплом доктара біялагічных навук. Копія. 1937год

Вялікая Айчынная вайна напаткала вучонага ў Белавежскай пушчы, дзе ён займаўся зборам гербарыя па заданні Батанічнага сада. Пешшу, амаль праз месяц, Міхаіл Тамін трапіў у разбураны Мінск, не знайшоўшы ні дома, які згарэў падчас налёту фашысцкай авіяцыі, ні сям’і, якая, як ён даведаўся значна пазней, была эвакуіравана ў Варонеж.

Апынуўшыся ў акупаваным Мінску без сродкаў для існавання, Міхаіл Пятровіч быў вымушаны звярнуцца за дапамогай да прафесара Мікалая Аляксандравіча Прыляжаева, які застаўся ў сталіцы і загадваў аддзелам навукі і асветы пры Мінскай гарадской управе.

Міхаіла Таміна ізноў накіравалі ў Батанічны сад, дзе ён выконваў абавязкі дырэктара, а пазней працаваў навуковым супрацоўнікам. Падчас нямецкай акупацыі навуковец не меў магчымасці весці навуковую дзейнасць, але зрабіў усё, каб зберагчы ад знішчэння ўнікальныя аранжарэйныя расліны і гербарыі Батанічнага сада. Асабліва каштоўным, на думку Таміна, з’яўлялася захаванне інвентарных кніг пасадак дрэўных і куставых раслін, без якіх немагчыма аднавіць назвы і паходжанне раслін.
 
Пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў у 1944 годзе Прэзідыум Акадэміі навук Беларусі аднавіў вучонага ў званні члена-карэспандэнта.
 
Заява Міхаіла Пятровіча Таміна ў Прэзідыум АН БССР з просьбай аднавіць яго ў званні члена-карэспандэнта. 1945 год
 
Некаторы час Міхаіл Тамін працаваў загадчыкам сектара флоры Батанічнага сада, потым узначаліў аддзел флоры і гербарыя Інстытута біялогіі АН БССР.
 
Міхаіл Пятровіч Тамін. Фрагменты навуковых прац лішайнікаў роду Coccocarpia. 1950-я гады

Міхаіл Пятровіч Тамін. 1950-я гады

Міхаіл Пятровіч Тамін. Фрагменты навуковых прац лішайнікаў радоў Verrucaria, Lobaria Schreb. 1950-я гады
 
Пад яго кіраўніцтвам прадоўжылася падрыхтоўка пяцітомнай працы “Флора БССР”. Каштоўны рукапісны матэрыял, які вучонаму пашчасціла выратаваць у ваенныя часы, паслужыў асновай да складання першых тамоў паказальніка, якія выйшлі з друку ў 1949–1950 гадах. Міхаіл Тамін прымаў непасрэдны ўдзел у напісанні і рэдагаванні ўсіх пяці тамоў “Флоры БССР”, апошні з якіх выйшаў у 1959 годзе.
 
Пяцітомнае выданне “Флора БССР”. 1949–1959 гады

У 1956 годзе выйшаў у свет падрыхтаваны Міхаілам Таміным “Вызначальнік коркавых лішайнікаў Еўрапейскай часткі СССР (акрамя Крайняй Поўначы і Крыма)”, вучоны ўзначальваў калектыў батанікаў, якія працавалі над складаннем “Вызначальніка раслін Беларусі” (1967 год).
 
Пералік узораў лішайнікаў, апісаных Міхаілам Таміным, якіх захоўваліся ў гербарыі Інстытута біялогіі АН БССР. 1950-я гады

Міхаіл Пятровіч Тамін. “Определитель корковых лишайников европейской части СССР”. 1956 год

Міхаіл Пятровіч Тамін.  “Определитель растений Белоруссии”. 1967 год
 
У 1956 годзе Міхаіла Таміна абралі акадэмікам Акадэміі навук БССР.
 
Характарыстыка навуковай дзейнасці Міхаіла Пятровіча Таміна і выпіска з пратакола Агульнага сходу Акадэміі навук БССР аб абранні яго акадэмікам АН БССР па Аддзяленню біялагічных навук. 1956 год

Спісак навуковых прац Міхаіла Пятровіча Таміна. 1955 год
 
Дзякуючы сваёй нястомнай навуковай дзейнасці, Міхаіл Тамін меў вялікі аўтарытэт сярод айчынных вучоных.
 
Міхаіл Пятровіч Тамін з Ціханам Мікалаевічам Годневым. 1950-я гады

Ён падтрымліваў шматлікія сувязі з зарубежнымі спецыялістамі, да яго звярталіся за кансультацыямі, парадамі. Аддаючы даніну павагі аднаму з найбуйнешых спецыялістаў у галіне ліхеналогіі, многія батанікі з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі ў гонар Міхаіла Таміна назвалі адкрытыя ім віды раслін.
 
Пісьмо дырэктара Сіхотэ-Алінскага дзяржаўнага запаведніка Юрыя Купцова, адрасаванае Міхаілу Пятровічу Таміну, з просьбай аказаць дапамогу ў вызначэнні відавога складу лішайнікаў запаведніка і інш. 1963 год

Пісьмы вучоных, адрасаваныя Міхаілу Таміну. 1957 год
 
Міхаіл Пятровіч Тамін пайшоў з жыцця 31 мая 1967 года.
 
Міхаіл Пятровіч Тамін. 1960-я гады

Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.

Рукапісная спадчына акадэміка Таміна захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі ў фондзе пад нумарам 37 і складаецца з 66 аддзінак захавання. Асабістая справа вучонага захоўваецца ў Цэнтральным навуковым архіве НАН Беларусі.
-5%
-50%
-15%
-50%
-20%
-50%
-20%
0072407