
Адзін з супрацоўнікаў гаспадаркі паведаміў, што дарогі перакрыты, каб зменшыць рызыку заражэння жывёлаў афрыканскай чумой. Такіх выпадкаў на комплексе, паводле яго, пакуль не выяўлена. Праводзяцца прафілактычныя гутаркі з персаналам комплексу.
Тым часам жыхары вёскі Вільчыцы кажуць, што інфармацыі пра тое, што адбываецца на комплексе няма. Вяскоўцы хвалююца за сваіх жывёлаў.
Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі пра карантын на свінакомплексе "Усход" пакуль не паведамілі.
Ва ўпраўленьні па ветэрынарыі камітэту па сельскай гаспадарцы Магілёўскага аблвыканкаму заявілі, што ў акцыянерным таварыстве "Усход" надзвычайнай сітуацыі няма. Там усё адбываецца паводле тэхналагічнага працэсу. Факт перакрыцця дарог прызналі і патлумачылі гэта неабходнасцю зменшыць паток машын праз комплекс.