Гэты абраз быў падораны ў 1598 годзе папам рымскім Кліментам VIII менскаму ваяводу Яну Пацу з нагоды яго пераходу з кальвінізму ў каталіцтва. Пасля смерці Паца вобраз перайшоў капелану Ісаку Салакаю, які ў 1613 годзе падарыў яго Будслаўскаму манастыру бернардынцаў. Абраз праславіўся цудамі лячэння, якія былі апісаныя настаяцелем Элеўтэрыем Зеляевічам у кніжцы “Задыяк на зямлі”.

У гады вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў абраз быў вывезены ў мястэчка Сакулка пад Беласток. Бернардынцы літоўскай правінцыі ўсяляк прапагандавалі культ абраза, а з пачатку XIX стагоддзя друкавалі яго на гравюры. Пасля ліквідацыі манастыра ў 1859 годзе папулярнасць абраза памяншаецца. І толькі з пачатку 1990-х гадоў адраджаецца яго культ, арганізуюцца паломніцтвы, прымеркаваныя да 2 ліпеня - дня каранацыі абраза. 2 ліпеня 1996 года папскі нунцый арцыбіскуп абвясціў папскае пасланне, у якім Маці Божая Будслаўская названая захавальніцай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Важным акцэнтам цяперашняга юбілею стане завяршэнне перэгрынацыі копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па епархіях Беларусі. У прысутнасці папскага легата Жана-Луі Тарана ў Будславе з гэтай нагоды будуць асвечаныя крыж і памятны знак. Менавіта ад яго, як ад кардынала-пратадыякана, увесь свет пачуў знакамітае “Habemus Papam” 13 сакавіка 2013 года, калі ён абвясціў пра абранне Папы Францыска, інфармуе сайт catholic.by.

Будслаўскі абраз Божай Маці з'яўляецца адным з найбольш шанаваных абразоў не толькі сярод каталікоў, але і сярод праваслаўных і ўніятаў Беларусі. 
-30%
-50%
-15%
-21%
-10%
-5%
-60%
-14%
-20%
0070465