Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Упраўленне кадравай і ідэалагічнай работы створана ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі. На яго ўскладзены функцыі па падбору, расстаноўцы і выхаванню кадраў, правядзенню дзяржаўнай ідэалагічнай палітыкі ў органах юстыцыі. Кіраўніцтва міністэрства ставіць перад новым упраўленнем задачу знайсці адэкватныя сучасным умовам формы і метады выхавання работнікаў юстыцыі, актывізаваць існуючыя формы заахвочвання работнікаў і своечасова рэагаваць на парушэнне працоўнага заканадаўства. Упраўленне таксама будзе планаваць і арганізоўваць масавыя грамадскія культурна-спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы лепшых па прафесіі і ўдасканальваць узаемадзеянне органаў юстыцыі са сродкамі масавай інфармацыі.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве юстыцыі, у 2003 годзе за добрасумленныя адносіны да службовых абавязкаў і высокія паказчыкі ў рабоце былі адзначаны 142 работнікі сістэмы юстыцыі. У той жа час, у сувязі з недахопамі ў рабоце, праведзена пазачарговая атэстацыя 15 загадчыкаў дзяржаўных натарыяльных кантор і 2 першых намеснікаў начальнікаў упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў.

БелТА
0058045