Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


З 16 прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2003 годзе выкананы 14.Галоўным вынікам работы народнай гаспадаркі стала паляпшэнне якаснага росту эканомікі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі 3 лютага на пасяджэнні Савета Міністраў.

Ён адзначыў, што прырост валавога ўнутранага прадукту ў мінулым годзе склаў 6,8 працэнта, што на 0,3 працэнта вышэй за ўстаноўлены прагноз. Умацавалася станоўчая дынаміка росту вытворчасці ў прамысловасці, у прыцягненні інвестыцый. Дасягнуты ўстаноўленыя параметры росту вытворчасці ў сельскай гаспадарцы, уключаючы раслінаводства.

Сяргей Сідорскі таксама падкрэсліў, што знізілася колькасць стратных прадпрыемстваў з 41 працэнта ў пачатку 2003 года да 33 працэнтаў у канцы. Складскія запасы скараціліся да ўзроўню 59 працэнтаў. Прэм'ер-міністр таксама адзначыў, што за 2003 год у краіне быў адзначаны самы нізкі за апошнія 10 гадоў узровень інфляцыі. Яго сярэднямесячнае значэнне склала 1,9 працэнта, па году -- 25,4 працэнта. Разам з тым, загнаць інфляцыю ў плануемыя рамкі не ўдалося, паколькі па прагнозу яе ўзровень не павінен быў перавысіць 24 працэнты. Сярэдняя заработная плата ў 2003 годзе склала 245 тысяч рублёў, што на 31 працэнт больш чым, у папярэднім годзе. Аднак параметры росту рэальных грашовых даходаў не выкананы. Яны склалі 103 працэнты замест 106-106,5 працэнта па прагнозу.

Вызначаючы задачы на 2004 год, кіраўнік урада адзначыў, што трэба засяродзіць асноўную ўвагу на недахопах, якія не ўдалося пераадолець. Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што ёсць усе падставы для выканання пастаўленай задачы: павялічыць у 2004 годзе ў параўнанні з 2003 годам аб'ёмы ВУП і прамысловай прадукцыі на 9-10 працэнтаў.

БелТА