Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  2. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  3. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  4. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  5. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, отыграв у «Минска» два гола
  6. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  7. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  8. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  9. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  10. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  11. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  12. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  13. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  14. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  15. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  16. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  17. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  18. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  19. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  20. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  21. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  22. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  23. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  24. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  25. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  26. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  27. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  28. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  29. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  30. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные


Павал Казлоўскі заявіў, што ў часе свае выбарчае кампаніі зьбіраецца абапірацца ня толькі на вайскоўцаў, сярод якіх аўтарытэт былога міністра абароны даволі высокі.

Казлоўскі: Ёсьць шэраг грамадзкіх арганізацыяў, іншых партыяў, якія гатовыя дапамагчы. Вельмі істотна абапірацца ня толькі на палітычныя партыі, хаця яны вельмі важныя, але на ўвесь грамадзка-палітычны спэктар. Посьпех будзе за тым, за кім будзе шырокае грамадзкае кола.

На погляд Паўла Казлоўскага, да часу рэгістрацыі прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта апазыцыя не павінна вылучаць адзінага кандыдата. Ёсьць рэальная небясьпека - адзначыў экс-міністар абароны -: улады могуць перашкодзіць яму зарэгістравацца. Зьбіраючы подпісы за некалькіх кандыдатаў, апанэнтаў Лукашэнкі, можна сабраць у цэлым больш за мільён аўтографаў грамадзян, правёўшы гэткім чынам вялікую агітацыйную кампанію. А пасьля таго ўжо, як некалькі або адзін з прадстаўнікоў дэмакратычнага лягеру возьме рэальны ўдзел у выбарах, можна будзе казаць пра аб'яднаньне.

КАЗЛОЎСКІ: На першым этапе мусяць быць некалькі кандыдатаў. Тады ёсьць шанец хаця б аднаму быць зарэгістраваным. І калі некалькі, альбо нават адзін, будзе зарэгістраваным, то пасьля гэтага астатнія могуць далучыцца да ягонай кампаніі й аддаць яму свае галасы.

Павал Казлоўскі не адмаўляе магчымасьці ўціску на яго з боку дзяржавы ў часе выбарчае кампаніі. Зьнікненьні вядомых апазыцыйных палітыкаў, журналіста Зьмітра Завадзкага, арышты апанэнтаў рэжыму й суды над імі, - падкрэсьліў Павал Казлоўскі, - сталіся звычайнаю зьяваю ў Беларусі. Аднак Казлоўскага гэта не палохае.

КАЗЛОЎСКІ: Гэта вельмі тыповая для цяперашняга часу сытуацыя ў нашай краіне. Калі зьнікаюць вядомыя палітыкі, то аніхто не застрахаваны ад таго, што зь ім можа здарыцца. Хаця я гэтага ня вельмі баюся. Хтосьці мусіць рабіць нешта для зьмяненьня становішча.

Павал Казлоўскі паведаміў, што апошнімі днямі пачаўся ціск на яго самога: экс-міністар абароны быў выкліканы ў вайсковую пракуратуру. Праз 8 гадоў па сыходзе Паўла Казлоўскага з пасады міністра абароны пракуратура пачала шукаць крымінал у продажы ягоным ведамствам мэталялому, атрыманага праз ажыцьцяўленьне праграмы канвэрсіі. Чаму гэтая справа ўсплыла толькі цяпер - на думку Паўла Казлоўскага, - здагадацца няцяжка.

І яшчэ адзін момант, пра які распавёў Павал Казлоўскі журналістам 23 лютага. Зранку гэтым днём ён, апрануўшыся ў генэральскі строй, скіраваўся на пляц Перамогі, дзе тым часам Аляксандар Лукашэнка ўскладаў вянкі да помніка. Як паведаміў Павал Казлоўскі: "Да "цела" не былі дапушчаны прадстаўнікі Беларускага саюзу афіцэраў, якія хацелі разам з кіраўніком краіны пакласьці кветкі да помніка Перамогі". Апошнім часам - сказаў экс-міністар абароны - сябры Саюзу, якія сымпатызуюць Лукашэнку, выказваюць незадаволенасьць стаўленьнем кіраўніка дзяржавы да арганізацыі. Са словаў экс-міністра, яму было брыдка глядзець, як Лукашэнка падзяляе грамадзтва паводле прынцыпу "хто ня з намі, - той супраць нас".

Супраць гэткага падзелу Павал Казлоўскі таксама зьбіраецца змагацца ў разе, калі будзе абраны на пасаду прэзыдэнта Беларусі.

Генадзь Кесьнер

Радыё Рацыя
-70%
-10%
-25%
-20%
-20%
-15%
-50%
-53%
-10%