Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У Беларусі намеціліся тэндэнцыі да паляпшэння дэмаграфічнага працэсу і стану здароўя насельніцтва, заявіла міністр Людміла Пастаялка, выступаючы на падагульняючым пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя.

Паводле даных кіраўніка ведамства, у 2003 годзе паказчык дзіцячай смяротнасці знізіўся з 7,8 да 7,6 на 1 тысячу дзяцей. Што датычыцца агульнага ўзроўню смяротнасці, то ён /у параўнанні з 2002 годам/ зменшыўся на 1,4 працэнта. Паспяхова таксама вядзецца работа па выяўленню анкахворых у першай стадыі. З 16,3 працэнта ў 2002 годзе да 15,5 працэнта ў мінулым годзе знізілася колькасць пацыентаў, у якіх выяўлена апошняя, 4-я стадыя, анкалагічнага захворвання. Як адзначыла міністр, скарачэнне колькасці людзей са злакаякаснымі ўтварэннямі з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце органаў аховы здароўя.

Стабільным і кантралюючым, паводле слоў Людмілы Пастаялка, быў на працягу мінулага года ўзровень захворвання на туберкулёз. За 6 апошніх гадоў, дзякуючы ўкараненню новых тэхналогій, колькасць такіх хворых зменшылася на 25 працэнтаў.

Важнымі праблемамі застаюцца пакуль што рост хранічных паталогій, нізкі ўзровень нараджальнасці па медыцынскіх паказчыках, распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі. Міністэрства аховы здароўя прыкладзе намаганні для іх вырашэння, заявіла міністр.

БелТА