Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Беларуская навука маладзее, заявіў на сустрэчы з журналістамі старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі /ВАК/ акадэмік Анатоль Рубінаў.

Паводле яго слоў, у 2003 годзе вучоную ступень кандыдата навук атрымалі 400 чалавек, маладзейшых за 30 гадоў. Гэта самы высокі паказчык за апошнія гады. І тое, што навуковая дзейнасць сярод маладых людзей набывае ўсё большую папулярнасць, усяляе ўпэўненасць у яе будучыні, лічыць старшыня ВАК.

Анатоль Рубінаў паведаміў, што ў мінулым годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія разгледзела больш як 2 тысячы спраў. Амаль 1 тысяча 400 суіскальнікаў атрымалі вучоныя ступені, сярод іх 1 тысяча 200 кандыдатаў і 170 дактароў навук. Атэстаты дацэнтаў і прафесараў уручаны 800 вучоным.
,