Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У Беларусі з'явіўся свой эталон расходу вады і энергіі. Сёння ён уводзіцца ў строй у Аб'яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук /АІЭЯД "Сосны"/. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА адзін з аўтараў распрацоўкі дырэктар аддзялення "Інстытут праблем энергетыкі" АІЭЯД Юрый Клімянкоў, эталон расходу вады і энергіі стаў вынікам супрацоўніцтва вучоных, спецыялістаў Інстытута метралогіі і Дзяржстандарта і рэалізаваны ў выглядзе ўстаноўкі, укамплектаванай сучаснымі прыборамі, якія забяспечваюць найбольш дакладнае вымярэнне масы і часу. Пры дапамозе распрацаваных методык гэтыя паказчыкі пераўтвараюцца ў колькасць вады і цяпла.

Паводле слоў генеральнага дырэктара АІЭЯД "Сосны" акадэміка Аляксандра Міхалевіча, гэта вельмі важная распрацоўка не толькі для пэўнай галіны, але і для краіны ў цэлым. Дзяржава разам з нацыянальнай атрыбутыкай павінна мець эталоны вымярэння базавых велічынь. Без жорсткай стандартызацыі і метралогіі немагчыма канкурыраваць на рынку і дабіцца адпаведнасці прадукцыі міжнародным стандартам, адзначыў суразмоўца.