Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Нарада па пытаннях развіцця айчыннага сельгасмашынабудавання, якая праходзіць сёння пад кіраўніцтвам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, з'яўляецца зыходным пунктам для пачатку актыўнай работы па дасягненню намечаных на 2004 год паказчыкаў. Як заявіў на адкрыцці нарады кіраўнік дзяржавы, органы ўлады і кіраўнікі ўсіх узроўняў будуць працаваць у вельмі жорсткім рэжыме аж да 31 снежня гэтага года.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пастаўленая задача аб прыросце ВУП на 10 працэнтаў павінна быць абавязкова выканана. На думку Аляксандра Лукашэнкі, беларуская эканоміка "здольная гэта зрабіць". Пры гэтым ён заявіў, што сітуацыя будзе кантралявацца штоквартальна, і невыкананне гэтага паказчыка прывядзе да "неадкладных кадравых рашэнняў".
,