Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Значную частку гэтага часу дыпляматы будуць не адпачываць, але ўдзельнічаць у працы нарады. Такое рашэньне прынятае дзеля эканоміі дзяржаўных грошай.

Заплянавана, што амбасадары сустрэнуцца на Бацькаўшчыне з кіраўніцтвам Міністэрства замежных справаў і абмяркуюць вынікі сваёй працы за мінулы год. Да таго ж, адбудуцца сустрэчы з прэм'ерам Уладзімерам Ярмошыным, кіраўніком Палаты Прадстаўнікоў Вадзімам Паповым, старшынём Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай, памочнікам Лукашэнкі Сяргеем Посахавым. Дыпляматам наладзяць таксама гутаркі з кіраўнікамі шэрагу эканамічных міністэрстваў. Аднак, здаецца, асноўнаю мэтай нарады амбасадараў ёсьць падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў. Сустрэча зь Ярмошынай не выпадкова зьявілася ў праграме нарады.

Міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў недарма адзначыў: трэба ўжо сёньня рыхтавацца да выбараў. Улады лічаць, што праца дыпляматаў вельмі важная для будучага прызнаньня выбараў. Здаецца, тут яны робяць памылку, бо на самой справе прызнаньне будзе залежаць ад выкананьня міжнародных стандартаў.

Ня выключана, што пад час нарады будзе зроблены аналіз некаторых леташніх скандальных выпадкаў. Напрыклад, супрацоўнік амбасады застаўся працаваць у Злучаных Штатах, афіцыйна не паведаміўшы пра гэта кіраўніцтву Міністэрства.

Летась увосень пайшлі чуткі, што вырашыў не вяртацца на радзіму амбасадар у Брусэлі Ўладзімер Лабуноў. Аднак пасьля гэтая інфармацыя была аспрэчана.

Такія прыклады сьведчаць: беларускія дыпляматы цудоўна разумеюць, што лепей жыць і працаваць у сапраўды дэмакратычных краінах.

Аліна Ісакоўская

Радыё Рацыя