Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Ранейшыя кадры Ціцянкова цяпер пайшлі на падвышэньне па службе.

Чуткі пра тое, што кіраўнік справаў прэзыдэнта Ўладзімер Ганчарэнка падаў у адстаўку, папаўзьлі ўжо тыдзень таму. Гэту інфармацыю ў Адміністрацыі прэзыдэнта трымалі ў таямніцы. І вось нарэшце Ўказ падпісаны. Хаця й не пададзена прычына адстаўкі, зразумела: перамяшчэньне Ўладзімера Ганчарэнкі ёсьць вынікам таго, што ён ня здолеў справіцца з агромністай гаспадаркай, заснаванай яшчэ Іванам Ціцянковым. А тая гаспадарка - ня толькі шэраг будынкаў у цэнтры Менску, але яшчэ й заказьнікі ды запаведнікі.

Апошнімі з таго, што патрапіла пад "апекаваньне" Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, сталі возера Нарач і прыбярэжныя лясы. Па расповядах мясцовых жыхароў, новыя гаспадары пачалі сьпілоўваць нарачанскія сосны на продаж, а курортная зона як была так і засталася занядбаная. Нічога не памянялася да лепшага і ў іншых запаведных мясьцінах, за якія адказвае Ўпраўленьне справаў, - пануе там сумнеўная камэрцыя.

На сваёй пасадзе Ўладзімер Ганчарэнка пратрымаўся літаральна адзін год. Зараз яго вярнулі да ранейшае працы - міністра сувязі. Цяпер кіраваньне справаў прэзыдэнта перададзена ў рукі жанчыне. Галіна Жураўкова нарадзілася ў Чавусах Магілеўскай вобласьці, а гэта значыць Аляксандру Лукашэнку - свой чалавек. Новая гаспадыня справаў Адміністрацыі прэзыдэнта скончыла Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкай прамысловасьці, некалькі месяцаў працавала начальнікам аддзелу дзяржспэцмерапрыемстваў у памянёнай Адміністрацыі й адтуль, у 1995 годзе, патрапіла на пасаду прэзыдэнта дзяржаўнага канцэрну "Белхудожпромыслы".

Канцэрн, створаны пры Ўпраўленьні справаў, мае 16 прадпрыемстваў па ўсёй краіне, якія займаюцца вытворчасьцю й продажам мастацкіх вырабаў. Справа гэтак добра пайшла, што 49-гадовую спадарыню Жураўкову павысілі: на думку кіраўніка краіны, яна здатная справіцца зь вялізнай гаспадаркай Івана Ціцянкова. На новай пасадзе Галіна Жураўкова павінна зьявіцца ўжо ў панядзелак.

Пераведзены - дадамо - на іншую, больш высокую пасаду, і былы першы намесьнік кіраўніка справаў прэзыдэнта (ён працаваў пры Ціцянкове й Ганчарэнку). Цяпер Лявонці Харужык прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя