Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Спектакль "С.В.", створаны рэжысёрам Паўлам Адамчыкавым па п'есе "Вішнёвы сад" Антона Чэхава ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, стаў незвычайнай інтэрпрэтацыяй гэтага класічнага твора на беларускай сцэне. Хоць бы ўжо таму, што пастаўлена яна выключна сродкамі пластыкі.

Цудоўна падабрана і музыка да спектакля. Дарэчы, выбіраў яе сам рэжысёр. Імя маладога рэжысёра Паўла Адамчыкава ўжо вядома тэатралам па пастаноўцы "Больш чым дождж". Яна таксама была створана па чэхаўскай п'есе "Чайка" і заслужыла высокія ўзнагароды на фестывалях у Беларусі і Маскве. Такім чынам, "С.В." працягвае чэхаўскую тэму, а распрацоўка гэтага спектакля выйграла конкурс Міністэрства культуры Беларусі на лепшую рэжысёрскую эксплікацыю ў мінулым годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве культуры.

У новай пастаноўцы заняты вядучыя акцёры тэатра Зоя Белахвосцік, Віктар Манаеў, Мікалай Кірычэнка, а таксама таленавітая моладзь. І ў гэтым ансамблі цяжка вызначыць лепшага, паколькі ўсе іграюць з натхненнем і з захапленнем.

Гледачы высока ацанілі новую пастаноўку і доўгімі апладысментамі дзякавалі акцёрам і рэжысёру.

БелТА