Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Пракуратура Беларусі і іншыя праваахоўныя органы ў 2003 годзе значна актывізавалі барацьбу з хабарніцтвам і злачынствамі супраць інтарэсаў службы. Аб гэтым 20 студзеня Аляксандру Лукашэнку далажыў Генеральны пракурор Віктар Шэйман, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прэзідэнта.

Віктар Шэйман праінфармаваў беларускага лідэра аб тым, што ў 2003 годзе фактаў хабарніцтва выяўлена на 20 працэнтаў больш, чым у 2002 годзе. 597 асоб, якія ўчынілі гэта злачынства, прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Пры расследаванні крымінальных спраў гэтай катэгорыі асаблівы акцэнт рабіўся на кампенсацыю матэрыяльнага ўрону, нанесенага дзяржаве, адзначыў Віктар Шэйман. Толькі па крымінальнай справе ў адносінах былога генеральнага дырэктара Мінскага трактарнага завода Міхаіла Лявонава судом спагнана з абвінавачанага 23,5 мільярда рублёў.

Істотная работа праводзіцца таксама па спыненню хабарніцтва і злоўжывання службовым становішчам сярод работнікаў міліцыі, мытнай службы, пракуратуры і судоў. Так, да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі прыгавораны былыя намеснік старшыні суда Савецкага раёна г. Мінска Генадзь Дашук, першы намеснік начальніка Мазырскага ГРАУС Валянцін Корж, начальнік АБЭЗ Сяргей Самсонаў і іншыя.

Прэзідэнт падкрэсліў, што на Пракуратуры ляжыць адказнасць за зладжаную работу ўсіх звёнаў праваахоўнай сістэмы па эфектыўнай рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі дзяржавы. Неабходна своечасова ліквідаваць перадумовы і ўмовы, якія садзейнічаюць хабарніцтву. Трэба так рэгламентаваць работу чыноўнікаў усіх узроўняў, каб іх дзейнасць стала празрыстай, адкрытай і зразумелай грамадству, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
,