Анастасія Зелянкова,

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы застаецца без гістарычнага факультэта.

Фота: abiturient.by
 
Як стала вядома “Салідарнасці”, апальны факультэт ГрДУ ліквідуюць.
 
Чуткі пра тое, што гістфак могуць аб’яднаць з факультэтам турызму актыўна хадзілі апошнія два месяцы. Прыкладна з часу звальнення апальнага гісторыка Вячаслава Шведа.

Дэкан гiстфака Эдмунд Ярмусік пацвердзіў “Салідарнасці”, што пытанне з аб’яднаннем факультэтаў сапраўды вырашаецца.
 
– Калі ў вас ёсць такая інфармацыя, то, як вядома, дыма без агню не бывае, — адзначыў Эдмунд Ярмусік. — Такое рашэнне ёсць. Яно абмяркоўваецца. Нічога страшнага ў гэтым няма. Гэта натуральная рэарганізацыя вучэбнага працэсу. Пры любой уладзе і ў любой краіне мы павінны сеяць разумнае, добрае, вечнае. Для нас галоўнае – гэта студэнты. Гісторыя як прадмет у любым выпадку застаецца. А ўсё астатняе – гэта фармальнасць.
 
Раней адзначалася, што імаверным дэканам новага аб’яднанага факультэта можа стаць сённяшні дэкан факультэта турызму і сервісу Сяргей Данскіх. Дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі Эдмунд Ярмусік, згодна з тымі ж чуткамі, можа атрымаць пасаду загадчыка кафедры гісторыі Беларусі. Якім чынам вырашана гэтае пытанне, пакуль невядома.
 
— Зямля чуткамі поўніцца, — адзначыў Ярмусік. — Мне пра гэта нічога не вядома. Звяртайцеся да рэктара.
 
Зразумела, што аб’яднанне факультэтаў пацягне за сабой і скарачэнне штатаў. Такім чынам універсітэт цалкам законна зможа пазбавіцца ад рэшты “нядобранадзейных” гісторыкаў, якія пакуль займаюць свае пасады.

Рэпрэсіі ў дачыненні да выкладчыкаў гістфака ідуць ужо даўно. Восенню 2012 года з універсітэта быў звольнены адзін з аўтараў кнігі “Гродназнаўства” Андрэй Чарнякевіч.
 
Прычым, Сямён Шапіра прызнаўся, што асабіста загадаў звольніць Чарнякевіча: "Наконт Чарнякевіча прымаў загад я асабіста", — сказаў кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама. "Напісалі падручнік і надрукавалі за мяжою. За чые грошы? Не, каб да мяне прыйсці і пагаварыць!.."
 
Шапіра шчыра прызнаўся, што рэгулярна чытае зводкі КДБ і ведае ўсіх універсітэцкіх “апазіцыянераў” пайменна. "Ва ўніверсітэце шаснаццаць чалавек, якія заклікаюць звергнуць уладу", — сказаў Шапіра.
 
У хуткім часе пра свой сыход з універсітэта на знак пратэсту супраць ціску на калег заявіў у адкрытым лісце да кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама старшы выкладчык кафедры тэорыі дзяржавы і права Ігар Кузьмініч.
{banner_819}{banner_825}
-30%
-40%
-60%
-10%
-25%
-20%
-20%
-20%
-10%