Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Сумесны праект па развіццю рынку нерухомай маёмасці і арэнды зямлі абмеркаваны сёння ў час сустрэчы першага намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама Мікалая Усава з дэлегацыяй Швецыі на чале з кіраўніком дэпартамента нерухомай маёмасці Стакгольма Тарстэнам Самуэльсанам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі Гомельскага гарвыканкама.

Паводле слоў прадстаўніка гарадской адміністрацыі, гэты праект вельмі важны для горада. Яго рэалізацыя дасць магчымасць прымяніць новыя падыходы ў зямельнай практыцы. Праект прадугледжвае ўдзел шведскіх спецыялістаў у арганізацыі рынку арэнды зямлі і нерухомай маёмасці ў абласным цэнтры. У рамках супрацоўніцтва замежныя партнёры акажуць дапамогу ў развіцці нарматыўнай базы, адаптацыі мадэлей ацэнкі арэнды, арганізацыі аўкцыёнаў.

У час візіту ў Гомель шведская дэлегацыя правядзе шэраг семінараў і рабочых сустрэч па пытаннях зямельнага заканадаўства.
,