Кірыла Хілько,

5 чэрвеня дзеці, якія паступаюць у 5-ы клас гімназій, здавалі другі экзамен — матэматыку. Раніцаю 5 чэрвеня на сайце газеты "Комсомольская правда" з’явілася паведамленне, што нумар кантрольнай па матэматыцы стаў вядомы загадзя і рассылаўся ў выглядзе СМС.

Справа ў тым, што пытанні для экзаменаў бяруцца са зборнікаў задач, якія ёсць у агульным доступе. Аднак з сотняў кантрольных выбіраецца адна, нумар якой невядомы да дня іспытаў. Сёння дзеці сапраўды рашалі кантрольную нумар 154, які нібыта і быў указаны ў смс.

Прэс-сакратарка Мінадукацыі Юлія Ваніна скептычна ставіцца да паведамлення аб выцеку інфармацыі.

"Канверты з заданнямі выдаюцца адказным асобам загадзя. Прычым на кожную вобласць ідзе вялікі канверт, у якім ляжаць канверты з заданнямі для кожнай асобнай гімназіі. Сёння раніцаю іх мусілі распячатаць прадстаўнікі экзаменацыйнай камісіі, каб спачатку перарашаць самім, а потым, а 11-й раніцы, аддаць экзаменаваным.

Паведамленне на сайце kp.by з’явілася прыкладна ў 9:55 — калі канверты ўжо павінны былі быць распячатаныя. Ёсць імавернасць, што нехта даведаўся пра нумар кантрольнай, але гэта адбылося тады, калі падобная інфармацыя наўрад ці дапаможа экзаменаванаму. Што тычыцца смс-рассылкі, пакуль няма ні пацверджання, ні абвяржэння дадзенай інфармацыі. Мы правядзём праверку. Аднак магу сказаць, што ні ўчора, ні сёння ніхто не звяртаўся ў Міністэрства адукацыі з паведамленнем пра тое, што яны даведаліся нумар кантрольнай загадзя",
— паведаміла Ваніна.

Але журналістка Надзея Белахвосцік сцвярджае, што факт рассылкі паведамленняў з нумарам кантрольнай меў месца.

"Сама я даведалася пра будучы нумар кантрольнай сёння, а 9-й раніцы. Аднак людзі, якія паведамілі пра смс, атрымалі паведамленне яшчэ напярэдадні ўвечары. Яны сцвярджаюць, што атрымалі гэтае паведамленне абсалютна без ніякай прычыны.

А 11-й, калі непасрэдна пачаўся экзамен, пацвердзілася, што дзеці сапраўды пішуць кантрольную № 154. Да таго ж, мне расказалі, што ля адной з мінскіх гімназій бацькі стаялі са зборнікамі кантрольных па матэматыцы, адкрытымі на 154-й кантрольнай. Я думаю, што выцек інфармацыі быў, і быў дастаткова маштабным. Аднак нават калі адзін чалавек даведаўся пра нумар кантрольнай загаддзя — гэта ўжо прэцэдэнт. Прычым гаварка ідзе пра маленькіх дзяцей. Навошта такое рабіць?"
— пытаецца яна.
-30%
-30%
-25%
-55%
-20%
-30%
-10%
0067851