Паводле найноўшай справаздачы Стакгольмскага інстытуту даследавання праблемаў міру (SIPRI), Беларусь уваходзіць у першую дваццатку найбольшых дастаўнікаў зброі ў свеце.

MILEX-2011, міжнародная выстава зброі і вайсковай тэхнікі, ракетная сістэма, Мінск, травень 2011

Гэты рэйтынг быў складзены SIPRI на падставе звестак па сусветным экспарце звычайных ўзбраенняў у 2008-2012 гадах. Беларусь у гэтым рэйтынгу выперадзіла такія краіны, напрыклад, як Бразылію, Аўстралію, Польшчу, Турцыю і Аўстрыю.

У параўнанні з папярэднім пяцігадовым перыядам (2003-2007) Беларусь у 2008-2012 павялічыла свой экспарт узбраенняў на 165%.

Удзел Беларусі ў сусветным гандлі звычайнымі ўзбраеннямі меншы за 1%. Пяці найбуйнейшым пастаўшчыкам зброі - ЗША, Расіі, Нямеччыне, Францыі і Кітаю - належыць прыблізна 75% рынку звычайных узбраенняў.

Пяцёрку найбольшых пакупнікоў зброі ў 2008-2012 складалі: Індыя, Кітай, Пакістан, Паўднёвая Карэя і Алжыр. 
-25%
-17%
-15%
-20%
-15%
-10%
-50%
0070970