Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць, што "літаральна на працягу 5-10 гадоў Лівія выйдзе на вельмі высокі ўзровень развіцця". "Мы гатовы гэтаму садзейнічаць, супрацоўнічаючы з Лівіяй", - заявіў сёння прэзідэнт, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Лівіі ў Беларусі Абдулы аль-Міграуі. Думаю, што ў бліжэйшы час мы абмяркуем гэтыя пытанні з лівійскім лідэрам, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ўважліва назіраюць за тым, што адбываецца ў знешняй палітыцы Лівіі.

Абдула аль-Міграуі адзначыў, што назначэнне лівійскага пасла ў Беларусь пацвярджае зацікаўленасць народа і кіраўніцтва краіны развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва ў эканамічнай, гандлёвай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.