Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У журналістыцы трэба вярнуць моду на аналітычныя і нарысавыя матэрыялы. Гэта адзначыў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва -- рэдактар аддзела філасофіі, гісторыі і міжнароднага жыцця часопіса "Беларуская думка" Міхаіл Шэлехаў. Высокай узнагароды ён удастоены за значныя творчыя дасягненні ў 2003 годзе -- стварэнне публіцыстычнай панарамы Беларусі "На рубяжы стагоддзяў" і серыі творчых партрэтаў сучаснікаў.

На думку Міхаіла Шэлехава, вялікафарматныя матэрыялы патрабуюць вялікіх затрат часу і душэўных сіл. Лаўрэат падзяліўся, што яму даводзіцца "пералапачваць" сотні кніг, перш чым напісаць аналітычны матэрыял. Міхаіл Шэлехаў лічыць, што атрыманая ім прэмія -- знакавая для нарысавага і публіцыстычнага жанраў і яна паслужыць своеасаблівым імпульсам для іх папулярызацыі.