Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Жыццё пацвердзіла правільнасць і своечасовасць праведзенага ў Беларусі рэфармавання навукі, якое не прывяло да ўзрушэнняў і не адкінула навуку назад, а дало станоўчы эфект. Гэта адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня на сустрэчы з кіраўнікамі замежных навуковых арганізацый - удзельнікамі ўрачыстасцей з нагоды 75-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На думку прэзідэнта, пацверджаннем правільнасці выбранага шляху развіцця навукі ў Беларусі з'яўляецца стварэнне па ініцыятыве нашай краіны сумесна з расіянамі суперкамп'ютэра "Скіф", які ўвайшоў у спіс пяцісот самых высокіх дасягненняў мінулага года. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускія вучоныя з дапамогай расійскіх і ўкраінскіх калег распрацоўваюць касмічную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мы будзем мець свой штучны спадарожнік Зямлі, у бліжэйшых планах - запуск з дапамогай расійскіх калег беларускага касмічнага апарата.