Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Са сродкаў фонду будзе выдзелена 58,746 мільёна рублёў для аказання садзейнічання таленавітым маладым людзям. Гэта чарговы і паслядоўны крок у рамках праводзімай у рэспубліцы дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы юных талентаў і развіццю культуры і мастацтва ў Беларусі ў цэлым, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Частка гэтых грошай - 33 мільёны рублёў - будзе накіравана на выплату стыпендый, заахвочвальных прэмій, аказанне аднаразовай дапамогі таленавітым навучэнцам і студэнтам, педагогам, маладым дзеячам культуры і мастацтва, мастацкім калектывам.

23 мільёны рублёў прызначаюцца для набыцця музычных інструментаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для 13 творчых калектываў Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова, укамплектавання вучэбнай відэастудыі Беларускай акадэміі мастацтваў, набыццё матэрыялаў і абсталявання для Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага.

Выдзеленыя сродкі дадуць магчымасць таксама Беларускаму цэнтру міжнароднага інстытута тэатра /ЮНЕСКА/ заснаваць прызавы фонд ІУ Міжнароднага фестывалю монаспектакляў і правесці творчую лабараторыю для маладых акцёраў, рэжысёраў, драматургаў і крытыкаў.

Цяперашнія намінанты спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якія маюць высокія творчыя дасягненні, - нагляднае пацвярджэнне правільнасці палітыкі, якая праводзіцца па выяўленню і заахвочванню будучай эліты нашай краіны.
0058648