Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Слынны рэдактар парыскае "Культуры" памёр у мінулым годзе на 94-м годзе жыцьця. Польскі патрыёт паходзіць зь беларускага, як ён сам называў, - зь ліцьвінскага - роду й нарадзіўся ў Менску. Ушанаваць памяць Ежы Гедройца зьбіраюцца навукоўцы з Польшчы й Беларусі. На запрашэньне Скарынаўскага цэнтру прысутнічаць на паседжаньні "круглага стала" адгукнуліся амбасадары Нямеччыны, Літвы, Латвіі й Польскае Рэспублікі. Пра ролю Ежы Гедройца ў жыцьці польскага й беларускага народаў гаворыць дырэктарка Скарынаўскага цэнтру Любоў Уладыкоўская-Канаплянік.

Л. У-К.: - Ежы Гедройц вельмі актуальны для палякаў, бо ён, па сутнасьці, зьяўляецца сымбалем, увасабленьнем духоўнай моцы палякаў і адстойваў антыбальшавіцкую, антыкамуністычную пазыцыю. Да канца жыцьця гартаваў польскі нацыянальны дух. Але ня ў меншай ступені Ежы Гедройц прыдаўся й беларусам. І яго спадчына асабліва актуальная для беларусаў сёньня. Ежы Гедройц яшчэ на пачатку 50-х гадоў нястомна сьцьвярджаў, што рана ці позна ўзьнікне самастойная Дзяржава, незалежная краіна Беларусь, зь якою палякі павінны падтрымліваць добрасуседзкія адносіны.

Гэтак мяркуе - зазначым - дырэктарка Скарынаўскага цэнтру Любоў Уладыкоўская-Канаплянік. Нагадаем: 22 лютага адбудзецца "круглы стол", прысьвечаны памяці й спадчыне Ежы Гедройца. Слухайце ў нашым эфіры, а таксама чытайце на інтэрнэт-старонцы.

Радыё Рацыя
,