У альбомах Belarus Press Photo, што былі канфіскаваныя на літоўска-беларускай мяжы, КДБ знайшоў экстрэмізм. 4 красавіка фатографы Юлія Дарашкевіч і Вадзім Заміроўскі атрымалі лісты і позвы ў Ашмянскі суд на 17 красавіка ў 11 гадзін. Фотажурналістка і суарганізатарка конкурса Belarus Press Photo Юлія Дарашкевіч распавяла TUT.BY пра абставіны.

Армейская фатаграфiя Сяргея Гудзiлiна стала лепшай на конкурсе "Прэс-фота Беларусi - 2011"

Вынiкi "Прэс-фота Беларусi - 2011" >>>

У лісце паведамляецца, што ў фотаальбоме "змяшчаюцца наўмысна скажоныя выдумкі аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і прыніжаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь".

Фота з фейсбука Юліі Дарашкевіч
Фота: Facebook
 
Юлія Дарашкевіч распавяла, што сустрэча з яе адвакатам прызначаная на панядзелак, пакуль жа яна нават не ведае, што прадугледжвае абвінавачванне: "Хутчэй за ўсё, нам паведамяць, што альбомы будуць знішчаныя. Магчыма, гэта такі спосаб не прызнаваць сваю неправату. Больш за год таму альбомы былі ўвезеныя ў Беларусь з выплатай усіх мытных падаткаў. Наклад фактычна ўвесь разыйшоўся, гэты альбом нідзе немагчыма набыць, канфіскаваныя былі рэшткі – 41 экзэмпляр".
 
21 лістапада 2012 года Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч вярталіся з шэрагу выставаў у Еўропе. "З сабою ў нас былі альбомы, - распавядае Юлія, - якія мы вазілі ў якасці рэкламы конкурса і прэзентаў. Некалькі месяцаў цягнулася наша перапіска з мытняй. Апошняя інфармацыя была аб тым, што Гарадзенскі аблвыканкам завершыў свае экспертызы, і хутка альбомы можна будзе нават забраць - нічога супрацьзаконнага там не знайшлі".

Спачатку ў мытнікаў і аблвыканкама з’явіліся прэтэнзіі да выходных дадзеных, але аказалася, што ДАСТы, паводле якіх звяралі альбомы, больш не дзейнічаюць і не маюць дачынення да мастацкай літаратуры. Ужо пазней на мытні фатографам паведамілі, што альбомы адправіліся ў КДБ. На чарговы запыт напісалі, што адказ прыйдзе ва ўстаноўлены законам тэрмін.

Фатограф Аляксандр Васюковіч такі ліст і позву пакуль не атрымаў.
{banner_819}{banner_825}
-20%
-50%
-20%
-20%
-30%
-10%
-20%
-20%
-27%
-20%
0063042