Еўрапейская камісія, асноўны фундатар ЭГУ, скароціць фінансаваньне на 50%, пачынаючы з наступнага году.

Укладанне грошай у праекты, звязаныя з Беларуссю, рэзка знізілася, прыярытэты цяпер ляжаць у іншых рэгіёнах, заявіў рэктар Анатоль Міхайлаў на паседжанні.

Эксперт Еўрапейскай камісіі Ўэбэр, даклад якога абмяркоўвалі на паседжанні сенату Еўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту, прапануе далучыць ЕГУ да аднаго з літоўскіх ўніверсітэтаў альбо перайсці на дыстанцыйнае навучанне.

Разглядаецца таксама варыянт скарачэння колькасці студэнтаў і навучальных праграмаў — тады ЕГУ будзе працаваць як каледж.

Іншы варыянт: развіццё рускамоўнага, каб прыцягнуць студэнтаў з Расіі.

"Адукацыя на рускай мове ў рэгіёне — такі праект магчымы, аднак гэта выкліча негатыўную рэакцыю ў беларускамоўнай публікі ў Беларусі і ў ЗША", — заявіў на такую прапанову Міхайлаў.
-70%
-20%
-25%
-10%
-10%
-40%
-20%
-40%
-20%