1. «Утром ломились в подъезд». Что известно о массовых задержаниях блогеров и админов телеграм-чатов в Минске
  2. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  3. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  4. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  5. Кирилл Рудый — о жизни после госслужбы и проектах с Китаем. «Cперва кажется, ничего нельзя, а оказывается — все можно»
  6. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  7. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  8. Суд за надпись «3%» и пять лет колонии за «изготовление ежей». Что происходит в Беларуси 3 марта
  9. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  10. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  11. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  12. Для водителя, который прокатил на капоте гаишника, запросили 11 лет колонии усиленного режима
  13. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  14. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  15. Двухлетний ребенок полгода не видел папу. Посмотрите, как сын встречает политзаключенного
  16. «Предложили снять, я отказался». Житель «Пирса» повесил на балконе БЧБ-флаг, а его авто забрал эвакуатор
  17. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  18. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  19. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  20. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  21. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  22. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  23. Родители не пускали дочь на учебу из-за ковида — и ее отчислили. Колледж: все законно
  24. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  25. Кризис и волны релокейта не помеха? Резидент ПВТ пошел развивать технологические проекты в регионах
  26. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  27. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  28. «В детстве комплексовала и боялась, что нет будущего». Глухой автоинструктор — о жизни и работе
  29. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  30. Как Беларусь зарабатывает на реэкспорте цветов в Россию


Ніл Сымановіч,

Чым любяць папужаць турыстаў у Мінску? Казкай пра млынара Менеска? Кракадзілам у Свіслачы? Не смяшыце людзей. Лепей пажахайце іх. Балазе, таямніц і загадак у Мінску хапае.

 

Кастрычніцкая плошча: крывавы манах

ЛЕГЕНДА: Яшчэ дзесяць гадоў таму месца злева ад Палаца Рэспублікі, "квадраты", было заседжанае падлеткамі. Асноўнай перашкодай для іх станавіліся служкі парадку: міліцыя "зачышчала" тэрыторыю з зайздроснай перыядычнасцю і ўдзень, і ўночы.  
 
Расказваюць, менавіта адзін з міліцыянтаў аднойчы і прызнаўся. Быў позні вечар, калі падчас патрулявання па Кастрычніцкай плошчы ён заўважыў фігуру. Яна рухалася ў раёне "квадратаў". Фігура была ў манаскім балахоне, са свечкай у руках. Падазраючы несанкцыянаванае шэсце, міліцыянт наблізіўся да фігуры, але тая нечакана знікла, пакінуўшы замест сябе кроплі крыві на зямлі.
 
Таго манаха бачыла не адно пакаленне мінчукоў. І па расповедах становіцца зразумела: убачыць прывід манаха на месцы дамініканскага касцёла – знак бяды.
 
Так выглядаў кляштар з боку гатэля "Еўропа"
Так выглядаў кляштар з боку гатэля "Еўропа"
 
ГІСТОРЫЯ: Яшчэ ў 1950-я гады ў левым верхнім куце сённяшняй Кастрычніцкай плошчы стаяў будынак касцёла манахаў-дамініканцаў. Касцёл 17 стагоддзя і пабудаваны побач кляштар былі і паратункам для менчукоў падчас вайны: за тоўстымі сценамі хаваліся ад ворагаў. Падчас чарговага нападу маскоўцаў гараджане трымалі тут аблогу, але не змаглі выратавацца – сотні людзей загінулі ў сценах святыні.
 
Падчас раскопак кляштара дамініканцаў у 1986 годзе. Справа – фундамент Палаца Рэспублікі.
Падчас раскопак кляштара дамініканцаў у 1986 годзе. Справа – фундамент Палаца Рэспублікі.
 
Зрэшты, можна меркаваць, што, апроч спакою, прывід не можа знайсці і будынак, за які чапляўся ягоны дух. У 2011 годзе Таварыства аховы помнікаў выступіла з прапановай да мінскай мэрыі аднавіць старажытны комплекс, але...


 

Плошча Свабоды: падземны горад

ЛЕГЕНДА: Дзверы бамбасховішча ў двары к/т "Перамога" для абазнаных мінчукоў як уваход у іншы, падземны Мінск.

 
Увесь Верхні горад – ад манастыра бенедыктынак да кляштара дамініканцаў, ад дамініканцаў да Святадухава сабора, ад Катэдры да царквы Святога Духа – наскрозь перарэзаны падзямеллямі. Кіламетры катакомбаў – тут можна хавацца, тут можна хаваць. Якраз гэтым і займаліся служкі Бога ўвесь час, баронячыся спачатку ад захопнікаў, а пасля – ад бязбожнікаў. Таму не выключана, што ў мінскіх падзямеллях, якія раскінуліся ад кінатэатра "Перамога" фактычна да станцыі "Няміга", апроч скарбаў, хаваецца нешта больш таямнічае і страшнае.
 
Карта Менска 1934 года – мажліва, нехта спрабаваў накрэмзаць на ёй размяшчэнне падземных хадоў?
Карта Мінска 1934 года – мажліва, нехта спрабаваў накрэмзаць на ёй размяшчэнне падземных хадоў?
 
ГІСТОРЫЯ: У легендарнай кнізе "Рэха даўняга часу" чорным па белым напісана: да вайны і пасля яе мінчукі, асабліва малыя, лазілі ў гэтыя падзямеллі. Некалькі дзяцей праз гэтыя падзямеллі загінулі. Таму дарослыя хуценька замуравалі ўваходы і загадалі забыць "усе гэтыя гісторыі". І зразумела, чаму на гэтыя дзверы глядзяць як на апошнюю легальную магчымасць трапіць у падзямеллі Мінска. На жаль ці на шчасце, дзверы гэтыя вядуць у звычайную студыю гуказапісу.


 
…Вось і пытанне: навошта вынаходзіць ровар для турыстаў? Проста аднавіце мінскія катакомбы.
 

Канцэртная зала "Мінск": духі самазабойцаў

ЛЕГЕНДА: Той раён, дзе зараз стаяць к/з "Мінск" і завод "Крышталь", мінчукі здавён абыходзілі бокам. Па-першае, лес і балоты тут былі – чорт шыю зломіць. Па-другое, побач, праз Свіслач, было паганскае капішча, дзе стаяў легендарны Дзед-валун. Гэты самы далёкі кут раёна Ляхаўка мінчукі лічылі праклятым.
 
Там, на даляглядзе, дзе бачныя завадскія трубы, і месціліся "нячыстыя" могілкі.
Там, на даляглядзе, дзе бачныя завадскія трубы, і месціліся "нячыстыя" могілкі.
 
Ледзь не кожную ноч тут адбывалася абы-што: прывіды, стогны, незразумелае святло над зямлёй. І не дзіва: падалей ад хрысціянскіх і іўдзейскіх могілак у гэтым раёне Ляхаўкі хавалі самагубцаў і нехрысцяў, жорсткіх забойцаў ці паганцаў. Тых, чые душы ніколі не знойдуць спакою і прыстанку на тым свеце.
 
Месца лічылася гіблым: балоты і хмызнякі, ды яшчэ гэты могільнік не надавалі гумору мінакам і падарожнікам. Хто сюды трапіць, таму капцы. Нездарма гэты раён называўся Ляхаўка: як тлумачылі старажылы, яно пайшло ад "ляха", гэта значыць "гучныя стогны". Стогны тых, хто ўтапіўся ў балотах. Ці чыю душу тут загубілі.
 
Тут сканчалася Верхняя Ляхаўка (на месцы стадыёна спрадвеку былі яўрэйскія могілкі).
Тут сканчалася Верхняя Ляхаўка (на месцы стадыёна спрадвеку былі яўрэйскія могілкі).

ГІСТОРЫЯ: Энцыклапедыі і слоўнікі настойваюць: назва Ляхаўка пайшло ад "лях", г. зн. паляк. Маўляў, тут была іх слабада. Але не пярэчаць: Ляхаўка і сапраўды лічылася "канцом свету" – ва ўсіх сэнсах.
 
Ці насамрэч мінчукі баяліся хадзіць у дальнія раёны Ляхаўкі? Наўрад ці: па сваю порцыю містыкі і здароўя (дзякуй Перуну, паганскае капішча функцыянавала ледзь не да аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі) сюды прыходзіла багата людзей. Праўда, менавіта тут, на Ляхаўцы, на "нячыстых" могілках, палілі архіў і дакументы мінскага таварыства масонаў. Чаму тут? Добрае пытанне.
 

Парк Горкага: масоны і зорка Давіда

ЛЕГЕНДА: У 1805 годзе граданачальнік Карнееў адкрывае ў Мінску Губернатарскі сад – дагэтуль малавядомы від культурнага адпачынку для гараджан. Лавачкі, акультураныя дрэвы, гушкалкі, свежае паветра – сённяшні крэатыўны клас пра такі парк Горкага можа толькі марыць.
 
Алея кахання ў Губернатарскім садзе.
Алея кахання ў Губернатарскім садзе.
 
На калоне, якая размяшчалася ў глыбі парка, было напісана: Post laborem requies, г.зн. пасля працы – адпачынак. Так сабе афарызм, калі б не адна акалічнасць: па чутках, гэтую калону ўстанавілі ў парку… мінскія масоны. І ўстанавілі не проста так, а ў знак падзякі. Аказваецца, пры планаванні саду Карнееў ледзь не ўласнай рукой маляваў на плане сцяжынкі для прагулак. Маляваў-маляваў – і вымаляваў іх у выглядзе… 6-канцовай зоркі Давіда. Так Карнееў зрабіў першы (і апошні?) мінскі парк "па фэн-шую". Па масонскаму фэн-шую. Дзе зорка сімвалізуе гарманічнае зліццё трох пачаткаў: агня і вады, мужчынскага і жаночага, духоўнага і матэрыяльнага. Такім чынам Губернатарскаму саду было наканавана доўгае жыццё. Пад апекай бессмяротных і ўсюдыісных "вольных муляраў". Якія і дагэтуль жывуць і ціха-мірна збіраюцца ў Мінску.
 
Гуглмэп як бы кажа: легенды не сінонім гісторыі.
Гуглмэп як бы кажа: легенды не сінонім гісторыі.
 
ГІСТОРЫЯ: Мінчукі доўга не маглі звыкнуцца са статусам "губернскага" горада. Тым не менш рускія абралі правільны шлях: першым мінскім губернатарам становіцца Захар Карнееў, масон. Чалавек адукаваны і ліберальны, ён спрабуе наладзіць адносіны з мясцовай шляхтай. І масонства становіцца добрай нагодай для гэтага. Па непацверджанай інфармацыі, менавіта Карнееў даў дазвол сябрам масонскай ложы "Паўночная паходня" на пабудову таямнічага Дома масонаў у Мінску. Але што такое Дом масонаў, чаму яго, як і масонаў, дагэтуль баяцца некаторыя мінчукі – гэта ўжо іншая гісторыя.
 
Калона ў гонар Захара Карнеева ад ўдзячных нашчадкаў. Не, не ад масонаў…
Калона ў гонар Захара Карнеева ад ўдзячных нашчадкаў. Не, не ад масонаў…
 
Фота: Аляксей Літвінка, pomniki.budzma.org, maps.google.com, karty.by, уласныя архівы. 

Чытайце таксама:

"Темная комната" на ул. Ленинградской
4 жизни стадиона "Динамо": байки, цифры, факты
Горад герояў Мінск - ТОП10 мінчан 
-10%
-12%
-10%
-50%
-15%
-30%
-10%
-20%
-17%
0068422