Любоў ЛУНЁВА,

Былога дырэктара сочынскага санаторыя “Беларусь” Георгія Саракашыша і яго намесніка Аляксандра Кізіма трымаюць у следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

У амбасадзе Расіі ў Беларусі “Народнай Волі” паведамілі, што дыпмісія атрымала паведамленне ад беларускага боку аб тым, што грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія прапісаны ў Сочы, утрымліваюцца пад вартай у следчым ізалятары КДБ Беларусі. Вядома, што сакратары консулаў ужо наведалі гэтую ўстанову.

Дарадца амбасадара Расіі ў Беларусі Уладзімір Марчукоў патлумачыў: “Мы, са свайго боку, накіравалі ноту ў МЗС Беларусі і папрасілі забяспечыць сустрэчу з арыштаванымі. Была размова нашых супрацоўнікаў з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры на гэты конт. Будзем спадзявацца, што сустрэча адбудзецца бліжэйшым часам”.
-10%
-15%
-20%
-50%
-40%
-20%
-10%
-20%
-10%
-18%
-10%