1. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  2. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  3. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  4. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  5. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  6. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  7. Глава Минздрава о третьей волне коронавируса в Беларуси: заболевших меньше, но тяжелых случаев больше
  8. Руководителем Белорусской ассоциации журналистов избрали Андрея Бастунца
  9. Переговоры с Мишустиным, новые законы и задержания. Что происходило в Беларуси 16 апреля
  10. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  11. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  12. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  13. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  14. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  15. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  16. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  17. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  18. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  19. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  20. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  21. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  22. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  23. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  24. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  25. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  26. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  27. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  28. «Падает мотивация платить налоги». Белорусы плохо разбираются в бюджете. Вот к чему это может приводить
  29. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  30. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно


Фота: Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com,

Чаму менчукі адмовіліся разбураць сваю ратушу; чым Менск быў лепшы за Вільню і як прывід Валадковіча стане брэндам сталіцы – CityDog.by прагуляўся па галоўным будынку горада. І адкрыў для сябе шмат невядомага.

Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com

Штучны губернатар

У дзвярах на нас насцярожана зірнуў ахоўнік у строгім касцюме, але ў холе з’явіўся малады супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска Рацібор Бягун: "Гэта да мяне, прэса". Для пачатку Рацібор правёў нас у прыгожую гардэробную, дзе і пачаў экскурсію.
 
– Свабоднае наведванне ў нас толькі па суботах, з 12 да 15 гадзін. У астатні час трэба загадзя замаўляць экскурсію. Зараз школьнікі прыйдуць: ратуша ўключана ў спіс месцаў, абавязковых для наведвання. Самыя любімыя нашы экскурсанты – пенсіянеры, ім сапраўды цікава, яны слухаюць, задаюць пытанні, мне не трэба зрываць голас і махаць рукамі.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Мы адразу планавалі, што ў ратушы будзе нейкі "жывы" гістарычны персанаж. Яго задача пасля ўсёй экскурсіі прывітаць школьнікаў, задаць пытанні па гісторыі Мінска, каб замацаваць матэрыял. З ім і фотачкі можна зрабіць. Канцэртная зала "Верхні горад" дала нам касцюм губернатара. Праўда, у адпаведнасці з гістарычнымі фактамі, губернатар не меў ніякага дачынення да ратушы.
 
Думаю, мы зменім персанажа – гэта будзе войт, бургамістр ці гарадскі галава. Класны персанаж – Чапскі. Але ён быў гарадскім галавой пасля таго, як ратушу разбурылі. Тым больш, "ратуша = губернатар" – няправільная асацыяцыя. Ратуша – сімвал гарадскога самакіравання ў ВКЛ, губернатар – сімвал вярхоўнай улады ў Расійскай імперыі. Ратуша – гэта гарадское самакіраванне, гарадскі патрыятызм, клопат пра горад, мясцовыя выбары. А гэты губернатар можа быць прычынай недарэчнасці і нават памылкі: пойдзе школьнік на алімпіяду, а ў яго ў галаве захавалася: "Я быў у ратушы, там губернатар". Так можна чалавеку лёс зламаць.
 

Зала №1: ратуша, магістрат і магдэбургскае права

– Напачатку мы тлумачым турыстам, што такое ратуша і навошта яна была патрэбная. Ратуша – гэта будынак для магістрата. Самакіраванне надавалася гарадам праз прывілеі магдэбургскага права. Тут у нас змешчана копія прывілея на магдэбургскае права Менску. Выдаў яго ў 1499 годзе вялікі князь Аляксандр.

Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
   
Магістрат складаўся з дзвюх частак – лавы і рады. Лава – гэта суд па крымінальных справах. Рада – орган, які разглядаў адміністрацыйныя і гаспадарчыя справы. І арганізоўваў гарадское жыццё – ад гандлю да добраўпарадкавання Менска. У раду абіралі 12 гараджан, якія пражылі ў горадзе не менш за 5 год і былі старэйшыя за 25 год.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Навошта было патрэбнае гарадское самакіраванне? У 15-16 стагоддзях у буйных гарадах ВКЛ правілі намеснікі вялікага князя. Часам яны злоўжывалі паўнамоцтвамі і не ведалі, чым жыве горад, што трэба рабіць для яго развіцця. Намеснік пастаянна канфліктаваў з менчукамі, якія пісалі лісты да вялікага князя: разбярыцеся, у нас пастаянна спрэчкі. Таму магдэбургскае права спрацавала.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
У 15-16 стагоддзях Менск быў у ТОП-15 самых вялікіх гарадоў ВКЛ. Галоўная катэгорыя насельніцтва – гэта рамеснікі і гандляры. Харугвы ў першай залі – гэта рэканструкцыі эмблем менскіх рамесных цэхаў.
 
Першы механічны гадзіннік у Менску з’явіўся на ратушы ў 1600 годзе – гэта была вяршыня тэхналагічнага развіцця горада. Першага менскага гадзіннікавага майстра звалі Мікіта. Нельга сказаць дакладна, што Мікіта зрабіў гэты гадзіннік, але ён яго абслугоўваў – значыць, меў дастатковы тэхнічны досвед! Ён належаў да цэху майстроў васьмі рамёстваў, звязаных з металам. Наогул, цэхі аб’ядноўваліся па сыравіне: напрыклад, ганчарны цэх збіраў майстроў, якія выраблялі і будаўнічыя матэрыялы, і дзіцячыя цацкі з гліны.

Зала №2: "Міні-Беларусь", новае менскае замчышча, ідэальны горад

Тут у нас часовыя і пастаянныя выставы. Цяпер экспазіцыя, у якой ёсць даволі ўнікальныя графічныя творы, паштоўкі, фатаграфіі Мінска (дарэвалюцыйныя ў тым ліку). Першы паверх, на якім мы знаходзімся, у той, арыгінальнай ратушы выкарыстоўваўся як склад.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Дзецям, зразумела, найбольш цікавы макет парка "Міні-Беларусь", які плануецца пабудаваць на Арлоўскай. Глядзіце, як выглядалі ратушы ў розных гарадах краіны: нумар 11 – віцебская, 15 – магілёўская, 17 – шклоўская, з гандлёвымі радамі, па цэнтры – менская. Кожная з гадзіннікам, звонам, гербам горада – гэта было правілам.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
А вось чалавек у чырвоным касцюме без галавы стаіць.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
А гэта – праект рэканструкцыі менскага замчышча, паводле якога плануецца ўзнаўленне забудовы 12 стагоддзя: аднаўленне часткі гарадскога вала, рова, уязной брамы, забудовы на тэрыторыі замка – драўляных дамкоў і маставых, храма. Бліжэй да Свіслачы, пад дахам з клумбамі і невялічкай эстрадай, будуць закансерваваныя археалагічныя раскопкі. Тут жа будзе музей. Плануецца будаўніцтва пешаходнага маста, будзе нешта накшталт рынка з крамкамі майстроў, помнік князю Глебу Менскаму.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Гэтае месца, дзе Няміга злучалася са Свіслаччу, на працягу стагоддзяў было цэнтрам гарадскога жыцця. У 1547 годзе на замчышчы адбыўся страшэнны пажар, згарэла ўсё. У Вільні было прынята рашэнне перанесці цэнтр Менска на супрацьлеглы ўзгорак, дзе і знаходзіцца ратуша, – у Верхні горад.
 
Часы Рэнесансу – гэта спробы рэалізаваць канцэпцыю ідэальнага горада. Паводле яе і быў забудаваны Верхні горад у Менску: у цэнтры – плошча, вакол – самыя прыгожыя храмы і манастыры. Далей у геаметрычным парадку разыходзяцца вуліцы горада.
 
Не ва ўсіх гарадах Вялікага Княства была рэалізавана канцэпцыя ідэальнага горада. У Вільні, напрыклад, такога няма.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
На габелене – панарама Верхняга горада пачатку 19 стагоддзя. Злева Кафедральны сабор (раней гэта быў галоўны храм жаночага манаскага ордэна бернардынак). Справа – касцёл Святога Язэпа, галоўны храм мужчынскага ордэна бернардынцаў (яны займалі практычна цэлы квартал у горадзе). Злева ад ратушы і справа ад касцёла Святога Язэпа знаходзіўся ўніяцкі храм Святога Духа, базыльянцы. Гэта адноўлены будынак, цяпер там канцэртная зала "Верхні горад".
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Справа ад ратушы – дамініканскі касцёл Фамы Аквінскага, самы прыгожы храм у Менску. Там быў шыкоўны арган. Да ордэну дамініканцаў належала інквізіцыя. Справа ад яго – сучасны касцёл Панны Марыі і Кафедральны каталіцкі касцёл. Гэта быў галоўны храм ордэна езуітаў, якія былі вядомыя ў першую чаргу сваёй увагай да адукацыі, навукі. Езуіты былі аўтарамі другога менскага гадзінніка. Мець два гадзіннікі ў горадзе было вельмі прэстыжна.
 

Падзямелле ратушы: турма, план падземных хадоў

 
Зараз мы ў падземных памяшканнях. Раней на гэтым узроўні ратушы знаходзіліся гарадская турма, архіў, падсобныя памяшканні. Ратуша мае яшчэ другі паверх, там і засядаў магістрат, але туды нікога не пускаюць: гэта для ўрачыстых мерапрыемстваў Мінгарвыканкама, каб прымаць замежныя дэлегацыі.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Тут, дзе падобная да арыгінальнай падлога, мы хочам зрабіць гістарычную рэканструкцыю – пакой пісара з працоўным месцам. Турысту можна будзе выпісаць грамату, заліць яе сургучом і пячатку паставіць. А з другога памяшкання хочам зрабіць турэмную камеру, вязніцу. Паспрабуем скарыстаць прывід Валадковіча: мы хочам з яго зрабіць брэнд ратушы.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Калі ратушу зносілі, расійскія ўлады прапанавалі менчукам паўдзельнічаць у працэсе разборкі будынку. Гараджане адмовіліся, таргі праваліліся, давялося разбураць ратушу сіламі гарнізона і зняволеных Пішчалаўскага замка. І, як мы любім пафасна казаць, нават пасля сваёй смерці ратуша паслужыла гораду: з яе камення рабілі брукаванку, з драўляных частак – агароджы і масткі ў парках і скверах, а з металічнай бляхі – шыльды на дамы. Раней замест назвы вуліцы і нумару дома былі напісаныя прозвішчы ўладальнікаў.
 
Кажуць, калі ратушу разабралі, гадзіннік выкупіў нейкі расійскі пан. Ён для гэтага ў сваім маёнтку адмыслова пабудаваў драўляную вежу. Калі пачалі ўсталёўваць гэты гадзіннік, вежа абрынулася і пахавала пад сабой і гадзіннік, і саміх будаўнікоў. Гэта такое паданне, але было б цікава адшукаць нейкія звесткі – насамрэч, куды ён падзеўся?
 

 
Падчас раскопак знайшлі памяшканні, дзе была вязніца. Уся падлога ўнізе выкладзена кафляй. Акрамя аднаго пакою, у якім былі проста камяні. Мяркуецца, што менавіта там была турэмная камера.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
У зале "пад купалам" адбываюцца мерапрыемствы, выставы. Цяпер тут стэнды праектаў рэканструкцыі стадыёна "Дынама".
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Звычайна ўсе мінакі, турысты і самі мінчукі, зазіраючы праз шкляны купал, бачаць толькі пустыя крэслы ці людзей у касцюмах. Мы хочам, каб пад купалам былі ці археалагічныя экспанаты, ці нейкія макеты, каб прывабліваць людзей. На жаль, пакуль мы гэтага зрабіць не можам.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Глобус, які падрыхтаваў Леў Раманавіч Казлоў, адлюстроўвае ўяўленні людзей 18 стагоддзя пра зямлю.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Хачу звярнуць вашу ўвагу на кнігу-альбом Струкава. Сам Струкаў – даволі спрэчны мастак, але ён быў удзельнікам археалагічна-краязнаўчых экспедыцый у 1864-67 гадах. Фотаапаратаў не было – вазілі мастакоў. Дзмітрый замаляваў мноства архітэктурных помнікаў, рэліквій, самае цікавае – змясціў у сваім альбоме план Менска з указаннем падземных хадоў. Яны злучалі паміж сабой галоўныя касцёлы, і, калі вораг у горадзе прарываў лінію ўмацаванняў, касцёлы ператвараліся ў апошні прытулак, і сувязь паміж імі ажыццяўлялася пад зямлёй. Самі малюнкі Струкава захоўваюцца ў Вільні.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
За ратушай у часы Расійскай імперыі былі высаджаны пірамідальныя таполі, быў кветнік, на другім паверсе па выходных граў аркестр. Гараджане любілі прыходзіць і прагульвацца па "зялёным тэатры". Цяпер на Google maps ён так і пазначаны.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Сабор – гэта Святадухаўка, цяпер філармонія "Верхні горад". Рускія перабудавалі яе ў сваім "прыгожанькім" стылі. Імператар Мікалай І бедаваў: як гэта, ратуша закрывае такі прыгожы храм! Знішчылі ратушу ў 1851 годзе. Некаторыя гісторыкі лічаць, што разбурылі яе праз любоў Мікалая І да вайсковых парадаў. Але многія ўпэўненыя: знеслі, каб пазбавіць менчукоў памяці пра часы вольнасці і самакіравання.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com

Зала губернатара

У зале, дзе з’яўляецца губернатар, цяпер праходзіць выстава, прысвечаная мінскаму транспарту. Пазней тут будзе картаграфічны кабінет – пакажам мапы, на якіх упершыню Менск абазначаны. Стол – гэта арыгінал, чалавек купіў у краме антыкварыяту, але згадзіўся, каб у нас стол пастаяў.
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 
Фота Аляксей Літвінка, minsk-old-new.com
 

Планы Музея Мінска

Акрамя галоўнага будынка музея, які плануюць пабудаваць падчас аднаўлення мінскага замчышча, у нас шмат філіялаў. Гэта два паверхі ратушы, галерэя Савіцкага на плошчы Свабоды, галерэя Шчамялёва на Ракасоўскага, Лошыца, часткова была зроблена музеефікацыя ў філармоніі "Верхні горад". У гатэльным комплексе на Герцэна, вул. Кірылы і Мяфодзія, мы будзем працаваць над музеем Верхняга горада. І сядзіба ў Лошыцы хутка будзе рэканструяваная: нам здадуць яе ў канцы мая, а да 3 ліпеня мы павінны яе падрыхтаваць.
 
Ратуша працуе: серада-пятніца, 11.00–17.00. У будні трэба замаўляць экскурсію загадзя (па тэлефоне +375 17 321 24 30). Субота: 12.00–15.00 (экскурсіі замаўляць не трэба, яны пачынаюцца ў 12.10, 12.50, 13.40 і 14.20). Квіток: дарослы – 15 000 руб., ільготны – 4 000 руб. Экскурсія для групы менш за 10 чалавек – 20 000 руб. 

Чытайце таксама:
-10%
-10%
-10%
-40%
-15%
-30%
-10%
-10%
0070970