Алесь Кругляков,

Пра тое, што трэба захаваць, а што варта знесцi ў гiстарычным цэнтры Мiнска, у студыi "Баянов недели" разважае краязнаўца и экскурсавод Цiмох Акудовiч.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Адкрыць/cпампаваць вiдэа

Навошта людзі змагаюцца за Маскоўскі аўтавакзал?
Гэты вакзал стаў ужо родны людзям, гэта ўнікальная магчымасць хутка паехаць на дачу ў выхадныя са зручнага месца.

Няхай пабудуюць новы, сучасны.
Нашто будаваць новы? Гэты вакзал мае незвычайную архітэктуру. Дзе яшчэ ў Беларусі ёсць будынак, дзе выкарыстоўваюцца металічныя тросы. Ён не такі стары, але гэта не значыць, што ён не гістарычны. А вы заходзілі ўнутр? Там незвычайныя, патэтычныя размалёўкі сценаў з зубрамі, волатамі.

У плане рэканструкцыі гістарычнай часткі Мінска шмат будынкаў проста выкрэслена, каб турысты маглі прыехаць у прывабны, псеўда, але гістарычны цэнтр горада. Але людзі пратэстуюць.
Большасць людзей, якая прыйшла пратэставаць, гэта жыхары гэтых дамоў. Яны жылі ў цэнтры горада, а зараз невядома што дадуць. Зразумела, што людзі ўзбаламуціліся.

А што тычыцца гістарычнага ўзроўню? Трэба расчышчаць гэтую прастору?
Відавочна, не. Вельмі прыемна, што адбылося абмеркаванне, таму што ёсць тэарэтычны праект. Звычайна абмеркаванне адбываецца, калі ўжо бульдозеры ходзяць. У дадзенай сітуацыі гэта разважанні архітэктараў. Гэта доўгі працэс, які пачнецца пасля хакейнага чэмпіянату, а можа, і пазней.

Кажуць, што самымі ўдалымі прыкладамі рэстаўрацыі ў Еўропе можна назваць Варшаву, Берлін, тыя гарады, якія былі зруйнаваныя, але па цаглінцы ўзноўленыя. Іншыя кажуць, што ў Мінску, нават калі б было жаданне, узнаўляць няма чаго, бо большасць горада была ў межах цэнтру. Далей былі драўляныя дамы. Сапраўды няма дзе разгарнуцца?
Мінск быў губернскім цэнтрам, буйным горадам.



Але размах быў не імперскі. Гэта быў маленькі правінцыйны горад.
Гэты горад быў меншы за Кіеў, Вільну, але большы ў параўнанні з іншымі гарадамі рэгіёну. Ясна, што далей праспекта Дзяржынскага і плошчы Перамогі шлі драўляныя будынкі. Але гістарычны цэнтр з каменнымі будынкамі быў не такім малым.

Цэнтр аднаўляецца, пабудавалі ратушу, узнавілі былыя касцёлы. Гэта ўдалая рэч?
Ідэі пра аднаўленне гістарычнага цэнтра клаліся яшчэ на стол Машэраву. Караткевіч хадзіў, вымаліваў, паказваў, даказваў. Яны ляжалі 20 год, мы да іх дараслі, і таму яны паўсталі. Іншая справа, што недзе прамахнуліся з паверхамі, нешта паставілі не ў тым месцы. Але агулам плюс, таму што мне як экскурсаводу зараз цікавей вадзіць турыстаў па цэнтры горада.

У якія месцы вы водзіце людзей?
Жыхарам з Расіі цікава паказаць нашу заходнюю спадчыну: завесці іх у касцёл, распавесці пра Вялікае княства Літоўскае, Магдэбургскае права. Але калі б у цэнтры прагульваўся нейкі шляхціч, было б цікавей. Жыхарам Захада, наадварот, цікавей наша савецкая спадчына: аграмадны праспект іх уражвае. Жыхарам Мінска, якіх цяжка выцягнуць на экскурсію, можна паказаць шмат чаго. У гэтых маленькіх дворыках і будынках, міма якіх яны праходзяць кожны дзень, вельмі шмат чаго цікавага адбывалася. Пра гэта ў нас мало хто ведае. Таму цікава вадзіць менавіта мясцовых.
-30%
-10%
-10%
-20%
-40%
-50%
-10%
-35%
0070970