Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  2. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  3. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  4. Известный ученый оказался в эмиграции, а Федута с Костусевым — в КГБ. Что происходило в стране 13 апреля
  5. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  6. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  7. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  8. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  9. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  10. Немецкая компания сообщила о приостановке сотрудничества с «Гродно Азотом»
  11. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  12. «Пари Сен-Жермен» выбил «Баварию» из Лиги чемпионов
  13. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  14. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  15. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы
  16. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  17. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  18. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  19. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  20. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  21. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  22. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  23. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  24. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  25. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  26. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  27. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  28. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  29. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  30. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»


Ігар Мельнікаў,

Рэалізацыя праекту развіцця гарадоў-спадарожнікаў Мінска то прытарможвае, то набірае абароты. Усё, безумоўна, залежыць ад фінансаў. Крызісны 2011 год прымусіў адмовіцца ад вырашэння многіх пытанняў у гэтай сферы.

Аднак не ўсё так сумна. Напрыклад, восенню мінулага года вырашылася даўно турбуючая шматлікіх жыхароў мікрараёна Хмелеўка ў Заслаўі транспартная праблема. Сюды, нарэшце, пачаў хадзіць аўтобус. Да гэтага канцавым прыпынкам грамадскага транспарту былі "Аптэчныя склады", ад якіх потым добры кіламетр даводзілася ісці на сваіх дваіх.



Добра ўлетку, калі доўгія дні, кароткія ночы, выдатнае надвор’е, прыгожае возера. А восенню і зімой усё наадварот. Пейзаж ля возера ператвараецца ў ідэальную здымачную пляцоўку для фільма "Сабака Баскервіляў" (тую яго частку, дзе пра "Грымпенскую багну"). Невялікую асфальтавую дарожку для пешаходаў замятае снегам па калена, і адзінай альтэрнатывай з’яўляецца рух па праезнай частцы. А там як пашанцуе. Ліхтароў няма.

У гэтай сітуацыі аўтобус, пушчаны прама да Хмелеўкі, стаў сапраўдным выратавальным кругам для многіх жыхароў мікрараёна. Дарэчы, прыпынак там быў зроблены даўно. Усталявалі і неабходныя знакі. Праўда, пасля палову з іх "згарнулі" вандалы.

Доўгі час для таго, каб пусціць аўтобус да катэджнага пасёлка, не хапала нейкіх узгадненняў то ад ДАІ, то ад іншых дзяржорганаў. Варта сказаць, што для таго, каб зрушыць справу з мёртвай кропкі, трэба было "падганяць" гарадскія ўлады. Рабілася гэта праз лісты і звароты. Радуе, што рэакцыя чыноўнікаў на дадзеную карэспандэнцыю была адэкватнай і дзелавой. Пустых адпісак не было, і неўзабаве пытанне было вырашана.

У Заслаўі ходзяць аўтобусы трох маршрутаў. У Хмелеўку ідзе "двойка". Дарэчы, па мясцовым грамадскім транспарце можна звяраць гадзіннік. Рух ажыццяўляецца строга па раскладзе. Мне шмат разоў даводзілася ехаць раніцай, каб патрапіць на ранішні цягнік, які ідзе за мяжу. Роўна ў 5-45 да прыпынку пад’язджаў аўтобус і вёз мяне на мясцовую чыгуначную станцыю. Усё хвілінка ў хвілінку!

Безумоўна, здараліся і непрыемныя сітуацыі. Напрыклад, аднойчы электрацягнік гарадскіх ліній прыйшоў у Заслаўе з невялікім спазненнем. Ад вакзала да прыпынку адлегласць не вялікая, але ўсё ж за адну хвіліну да прыпынку не дабяжыш. Кіроўца аўтобуса хоць і бачыў, што толькі што прыйшла электрычка, чакаць не стаў і ад’ехаў ад прыпынку амаль з "пустым" салонам. А людзям давялося ісці пешшу. А гэта некалькі кіламетраў. Але гэты выпадак, хутчэй, — выключэнне з правілаў. Звычайна кіроўцы імкнуцца чакаць людзей і падбіраць іх пры любым магчымым выпадку. Урэшце, яны для гэтага і працуюць. І працуюць цалкам годна.

Але, на жаль, не ўмеюць нашы грамадзяне заўважаць добрае, і пры гэтым вельмі любяць рабіць акцэнт на адмоўным. Так, падчас сустрэчы старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыса Батуры з жыхарамі Заслаўя ў снежні 2012 года знайшлася нейкая пажылая дама, якая расказала пра кіроўцу, які нібыта яе выкінуў з аўтобуса. Дурная і не ясная гісторыя. Вядома, хамаў хапае, але гэта як трэба давесці чалавека, каб ён павёў сябе такім чынам. А нашым уладам толькі скажы, яны адразу пачнуць гайкі "закручваць".



Нядаўна адбыўся яшчэ адзін непрыемны эпізод. Нейкаму асабліва заўзятаму жыхару Заслаўя не спадабалася, што ў мясцовых аўтобусах не абвяшчаюць прыпынкі. Не важна, што ехаць яму "паўтара" прыпынкі. Галоўнае, даказаць сваю правату. А яшчэ жаданне праславіцца. Чаму? Так, таму што гэты грамадзянін не адправіў скаргу ў аўтобусны парк або гарадскім уладам, а адразу патэлефанаваў тэлевізіёншчыкам. А тым, як вядома, толькі дай нагоду. Асабліва такім "праграмам для народа", як "Белорусское времечко". У выніку, быў створаны нікому не патрэбны шум. Пустую праблему ўзвялі ў ранг ледзь не "службовага злачынства".

Хочацца спытаць грамадзяніна, які "выклікаў" тэлебачанне, а навошта было ствараць гэтую шуміху? Кожны аўтобус суправаджае кандуктар, якая заўсёды гатова ўдакладніць, дзе трэба выйсці пасажыру. Мясцовыя жыхары і так на памяць ведаюць усе гарадскія прыпыначныя пункты, ды і прыезджыя (якіх, напрыклад, сёлета было вельмі шмат падчас пляжнага сезона) не адчувалі праблем з перамяшчэннем у аўтобусах у Заслаўі.

Вось і з’яўляецца пытанне, чаму мы ўвесь час стараемся ўбачыць ва ўсім толькі негатыў? Чаму не хочам падзякаваць супрацоўнікам аўтапарка ў Заслаўі за выразную працу і ўважлівае стаўленне да яе. Бо ўсё гэта ёсць. Гэта не мае выдумкі, а рэальныя факты, якія я прыкмячаю кожны дзень.

Транспартная інфраструктура ў гарадах-спадарожніках Мінска з’яўляецца найважнейшым фактарам прывабнасці гэтых населеных пунктаў. Супрацоўнікі аўтобуснага парку ў Заслаўі робяць усё, каб іх горад не быў глухменню, а яго жыхары не адчувалі дыскамфорт. Час навучыцца быць ўдзячнымі ў адносінах да тых, хто робіць тваё жыццё камфортней. Паверце, іх праца не цукар, а зарплата далёкая ад ідэальнай. І ўсё роўна яны імкнуцца рабіць сваю працу добра. І за гэта ім трэба сказаць вялікі дзякуй. Думаю, што ў гэтым мяне падтрымаюць многія жыхары Заслаўя. 
-99%
-30%
-15%
-20%
-10%
-5%
-10%
-25%
-10%
-50%