Справа ў тым, што ўсе праязныя квiткi на студзень надыходзячага 2013 года, якiя прапануюць сталiчным пасажырам, надрукаваныя ўжо не на беларускай, як звычайна, а на рускай мове. Карэспандэнту TUT.BY сёння, 21 снежня, удалося набыць адзiн з iх.
Фота: Уладзiмiр Чудзянцоў, TUT.BY

Мы паспрабавалi атрымаць каментар па пытаннi "русiфiкацыi" друкаванай прадукцыi "Мiнсктранса" непасрэдна ў тых, хто яе замаўляе i распаўсюджвае. Аднак у фiлiяле "Агенцтва "Мiнсктранс" нам у каментары катэгарычна адмовiлi, накiраваўшы ў галоўны офiс прадпрыемства. Там, у сваю чаргу, параiлi звярнуцца да кiраўнiка аддзела коштаў i тарыфаў Алены Раманавай. Але працоўны тэлефон Алены Ўладзiмiраўны ўпарта не адказваў.
Такiм чынам, што канкрэтна вымусiла ДП "Мiнсктранс" адмовiцца ад беларускай мовы ў праязных квiтках, так i засталося невядомым.