Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


8 лютага на ўстаноўчым сходзе Менскай абласной Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў было вырашана стварыць Менскі абласны штаб дзеля супольнай працы падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Сустаршынямі абласной Каардынацыйнай Рады былі абраныя Валянцін Баранаў (БНФ) і Пятро Голасаў (АГП). Валянцін Баранаў заявіў, што ўдзельнікі кааліцыі настроеныя каардынаваць усе дзеяньні, фармаваць адну ўзгодненую пазыцыю: "Мы спадзяемся, што максымальна якасна будзе зроблена праца на карысьць паляпшэньня палітычнай, эканамічнай сытуацыі й дэмакратычнага працэсу".

У Менскую абласную КРДС зараз уваходзяць 7 арганізацыяў: БНФ "Адраджэньне", Партыя БНФ, АГП, БСДП (НГ), БСДГ, СПБ, а таксама прадстаўнікі Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў. Як сьцьвярджаюць удзельнікі абласной кааліцыі, гэта не канчатковы склад: "Мы адкрытыя і для іншых партыяў, прафсаюзаў і няўрадавых арагнізацыяў, якія падтрымліваюць нашыя погляды", - сказаў сп. Баранаў.

BARC List NEWS