Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Рада свабоднага прафсаюзу Менскага заводу аўтаматычных лініяў зьвярнулася з адкрытым лістом да А. Лукашэнкі. Прафсаюз заклікае А. Лукашэнку прызнаць беспэрспэктыўнасьць дзейнай эканамічнай палітыкі й, пакуль ня позна, паставіць эканоміку на рэйкі рынкавых адносінаў.

Свабодны прафсаюз Менскага заводу аўтаматычных лініяў у нечым можна назваць "узорным": зь яго шэрагаў выйшлі многія цяперашнія кіраўнікі дэмакратычных прафсаюзаў, кіраўніцтва заводу прыслухоўваецца да голасу пярвічкі свабоднага прафсаюзу, а сама пярвічка не аднойчы падтрымоўвала стыхійныя страйкі працаўнікоў заводу. І вось цяпер - адкрыты ліст да А.Лукашэнкі, які пачынаецца канстатацыяй, што міністар прамысловасьці ня можа ўплываць на эканамічную сытуацыю на гэтым канкрэтным прадпрыемстве.

Работнікі прафсаюзу зьвяртаюцца да А. Лукашэнкі як да ўладнага чалавека. Але ня просяць, проста прапануюць задумацца, да чаго прывядзе выкананьне ягонага абяцаньня падвысіць бюджэтнікам заробак да $100. Працаўнікі мяркуюць: да кансэрваваньня бядотнага стану вытворчай сфэры. Якая яна, сытуацыя на некалі прыбытковым Менскім заводзе аўтаматычных лініяў, і чым кіраваліся ў Свабодным прафсаюзе заводу, зьвяртаючыся да А. Лукашэнкі, - мы пацікавіліся ў намесьніка старшыні суполкі свабоднага прафсаюзу заводу Валерыя Сяргейчыка.

В.С.: - Аналіз паказаў, што на адным прадпрыемстве камунізм не пастроім, немагчыма. Каб атрымліваць рэгулярна заробак той велічыні, якая абумоўлена ў калектыўным дагаворы. Што трэба чалавеку - працаваць і сваечасова атрымліваць заробак. Гэта самае галоўнае. Сёньня гэтага няма.

А.Х.: - Як вядома, на вашым прадпрыемстве адносна нядаўна памяняўся кіраўнік, - ці зьмянілася сытуацыя?

В.С.: - Насёньня яна яшчэ пагоршылася. Пры ўсім тым, што ён спрабуе зрабіць нейкія крокі, але на нас цяжкім грузам вісіць пазыка. У нас быў заказ кітайскі, і мы бралі крэдыт пад заказ. І зараз трэба яго вяртаць. Але мы ня можам выплаціць людзям заробак, а не тое што пазыкі аддаваць.

А.Х.: - А які сярэдні заробак на вашым прадпрыемстве?

В.С.: - Даляраў 70.

А.Х.: - Ці спадзяяцеся на рэакцыю тае асобы, якой вы накіравалі зварот? І калі так, то якой яна будзе?

В.С.: - Мы самі сабе задавалі пытаньне: каб гэта з рук у рукі перадаў яму, магчыма, думалі б, што ён прачытае. А так мы разумеем, што, магчыма, яна да яго й ня дойдзе, нашая заява. Хаця ў нейкай газэце й будзе - можа, і прачытае.

А.Х.: - Вы размаўляеце з працаўнікамі заводу. Ці вераць яны абяцаньню, што ў сярэдзіне году яны будуць атрымліваць эквівалентны 100 далярам заробак? І калі ваш дырэктар стане плаціць такі заробак, што стане з прадпрыемствам?

В.С.: - Пытаньне простае. Сёньня ў нас паўпустыя карпусы, станкі прастойваюць, за ўсё плаці грошы. Было калісьці 5 000 супрацоўнікаў, а сёньня прыблізна 1 300. Калі капнуць бліжэй, у Менску зараз 3 - 4 такіх прадпрыемствы. Мы выпускаем не трактары, не халадзільнікі. Каб ім выпускаць трактары, тэлевізары, халадзільнікі, мы выпускаем станкі й лініі, як па Беларусі, так і па СНГ. Насёньня ўжо ёсьць заказы, але заробак невялікі й таму працаваць няма каму: з-за нізкага заробку зволіліся з прадпрыемства. У нас ёсьць заробкі й 100, і 150 даляраў, але гэтыя заробкі атрымліваюць адзінкі.

А.Х.: - Я так разумею, калі ўсім чыста дэкляратыўна даць заробак, эквівалентны 100 далярам, то прадпрыемства будзе папросту ня ў стане выплочваць яго й улезе ў пазыкі й разваліцца?

В.С.: - Калі ўсім? А дзе ўзяць грошы? Мы маем грошы, мы адгрузілі прадукцыю, а нам не заплацілі. І мы вымушаныя ісьці ў банк, браць крэдыт - і зноў выплочваем і крэдыт, і працэнты. Замкнёнае кола.

Так лічыць Валеры Сяргейчык - намесьнік старшыні суполкі свабоднага прафсаюзу Менскага заводу аўтаматычных лініяў. Сытуацыю можна й патрэбна выпраўляць, але для гэтага неабходна прызнаць, што ішлі ня ў тым кірунку, што памыляліся. "Ня можа так быць, што увесь народ крочыць не ў нагу, а камандзір…" - пішуць рабочыя кіраўніку дзяржавы. І калі ўжо рабочыя пачынаюць разважаць пра мадэль эканомікі ў краіне, - значыць, сапраўды, дзейная эканамічная мадэль не задавальняе ўсіх.

Алесь Хмяльніцкі

Радыё Рацыя