У часе дазволенага ўладамі мітынгу прадстаўнікі КХП-БНФ абвясцілі гісторыка “персонай нон-грата ў Курапатах”.

На мітынгу ў Лошыцкім яры выступіў Валеры Буйвал, які зачытаў ліст Зянона Пазьняка. У ім коратка распавядалася пра гісторыю Лошыцкага яру, што тут пахавана не менш за 10 тысяч беларусаў, і што гвалтам былі спыненыя спробы правесці раскопкі. Паводле словаў лідара КХП-БНФ, гэта сведчыць, што тут сапраўды масавыя пахаванні людзей. У лісце Зянон Пазьняк правёў паралель з сённяшнім часам. Паводле яго, ФСБ і КДБ - пераемнікі традыцыяў НКУС.

Затым Валеры Буйвал працягнуў думку Зянона Пазьняка і распавёў пра Курапаты, пра тое, што туды часта ўмешваюцца людзі, якія не з’яўляюцца сапраўднымі гісторыкамі і навукоўцамі, і назваў Ігара Кузняцова, які, як палітрук савецкага войска, зрабіў бліскучую кар'еру ў Расіі, а пасля прыехаў у Беларусь. Маўляў, не зрабіўшы нічога ў Курапатах, ён бярэ на сябе ролю асобы, якая клапоціцца пра гэтае месца.

Партыя КХП-БНФ такім чынам абвяшчае Кузняцова персонай нон-грата ў Курапатах.

Іншых эксцэсаў у часе акцыі не было. Удзельнікі ўсклалі кветкі і запалілі знічы, перадае Радыё "Свабода".
 
{banner_819}{banner_825}
-20%
-20%
-10%
-20%
-10%
-50%
-20%
-99%
-10%