168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  2. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  3. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  4. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  5. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  6. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  7. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  8. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  9. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  10. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  11. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  12. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  13. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  14. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  15. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  16. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  17. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  18. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  19. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  20. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  21. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  22. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  23. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  24. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  25. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  26. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  27. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  28. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  29. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  30. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове


…Памятаецца, у савецкія яшчэ часы распрацоўвалася шмат розных праграм. Як толькі чаго не хапала (а не хапала амаль што ўсяго), на ўзроўні ЦК КПСС выдавалі якую-небудзь паперыну, у якой дакладна было вызначана: калі яно - тое, чаго не хапае, - нарэшце зьявіцца.

І тут разгортвалася бурлівая дзейнасьць: праводзілася шмат розных паседжаньняў, ствараліся нейкія новыя структуры ў партыйных камітэтах і гэтак далей.

Адзін з найбольш яскравых прыкладаў - харчовая праграма. Яе тады энэргічна распрацавалі, зь вялікай помпай абмеркавалі… а з харчаваньнем стала яшчэ горш.

Учорашняя рэспубліканская нарада, дзе абмяркоўвалася праграма пераўтварэньняў у аграрна-прамысловым комплексе, здаецца, вяртае нас да тых, не такіх ужо й далёкіх часоў, калі актыўнасьць чынавенства прыводзіла да таго, што прадуктаў харчаваньня станавілася ня больш, а менш.

Гэтую выснову даводзіцца зрабіць на той падставе, што першым і, бадай што, галоўным у прамове А.Лукашэнкі было: "ніякай рэвалюцыйнай ломкі, ніякіх кардынальных пераменаў". Усе астатняе побач з гэтым тэзісам губляе сэнс.

Давайце адзначым, шаноўны слухач: праблема беларускага АПК у тым, што ён трымаецца на так званай калектыўнай уласнасьці. Ад якой адмовіліся ўжо ва ўсім сьвеце. Даўно няма калгасаў у нашых суседзяў - у Расеі, на Ўкраіне, у Польшчы, у краінах Балтыі. І ўсе, адзначым, разьвітваліся з "калектыўнай уласнасьцю" ў адзін момант, адным рухам.

Літва, напрыклад, зрабіла гэта на працягу ўсяго только 1991-1992 гг. Большасьць старшыняў тамтэйшых калгасаў былі звольненыя з працы адным загадам новых літоўскіх уладаў. На Ўкраіне адбылося тое ж самае. У шмат якіх рэгіёнах Расеі - таксама… І ўсе яны, нашы суседзі, праблемаў з прадуктамі харчаваньня ня маюць, бо працуе (і добра працуе!) эканамічны інтарэс.

А ўлады Беларусі арыентуюцца на іншае. Прэзыдэнт зноў казаў пра "жалезны, жорсткі кантроль". Пра здольных і няздольных кіраўнікоў. Пра тое, што ў нас ёсьць усё: і людзі, і тэхніка… І згодны ён нібыта мяняць форму ўласнасьці толькі ў 25% гаспадарак (тут жа зьвёўшы гэтую лічбу да 10%). Бо астатнім гэта не патрэбна.

Тут усё ня тое й усё ня так. І тэхнікі становіцца ўсе меней - у мінулым годзе толькі трактараў на палі Беларусі выйшла амаль на 8 тысяч менш. І кантроль, і здольныя гаспадары - усё гэта там, дзе ёсьць уласнасьць, узьнікае непазьбежна, і ніякі прэзыдэнт тут ні пры чым. Гаспадары зямлі самі разьбяруцца, што й як зрабіць.

А праблема ўся ў тым, што сёньняшнім уладам Беларусі ўласьнік не патрэбны зусім, бо з уласьнікам непазьбежна даводзіцца дзяліцца ўладаю. Ім не пакамандуеш, яго не прымусіш на выбарах галасаваць за сябе, глыбокапаважанага.

Трэба нагадаць, таксама, што не аднойчы на нарадах такого кшталту А.Лукашэнка заяўляў: ня трэба лічыць калгасы гаспадарчымі структурамі - гэта структуры дзяржаўнай улады на вёсцы.

І ў значнай ступені яно так і ёсьць. Калі хочаш захаваць неабмежаваную ўладу, то, барані Божа, не давай разбурыць калгасы, дзе людзі й сёньня застаюцца па сутнасьці прыгоннымі і зь імі можна рабіць усё, што заўгодна.

…На нарадзе было сказана шмат чаго яшчэ. У тым ліку й правільныя рэчы пра тое, як усё ж павінны працаваць беларускія сяляны. Але спэцыялісты, што сабраліся на нарадзе, ведалі гэта й самі. Ведалі яны таксама, што галоўнае было сказана раней.

Анатоль Гуляеў

Радыё Рацыя
-10%
-10%
-10%
-25%
-5%
-70%
-10%
-21%
-15%
-10%
-50%
-10%
-20%