Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Гэтая запазычанасьць зьявілася ў канцы 1998 г., і ў выніку Летува часова адмовілася пастаўляць электраэнэргію нашай краіне. Цяпер пастаўкі адноўленыя, але летувіскі бок працуе толькі праз расейскіх апэратараў, якія самі разьлічваюцца зь беларусамі.

Летась Летува ўжо спрабавала прадаць беларускую запазычанасьць. Тады ў тэндэры ўзялі ўдзел 15 кампаніяў, аднак ніводная заяўка не спадабалася летувіскаму боку. Рэч у тым, што магчымыя пакупнікі зьбіраліся набыць менш за палову беларускай запазычанасьці. Здаецца, у кампаніі Lietuvos energija няма вялікіх ілюзіяў наконт таго, колькі можа рэальна каштаваць беларуская запазычанасьць.

Летувіскі бок мае намер атрымаць прыблізна $30 млн, што складае каля паловы запазычанасьці. Аднак, летась ніводная з кампаніяў, якія бралі ўдзел у тэндэры, не прапанавала больш за $20 млн. Найбольшую суму тады даваў расейскі "Альфа-банк", які сёлета ізноў бярэ ўдзел у тэндэры. Праўда, пакуль зьвесткі пра пакупнікоў і іх прапановы зьяўляюцца канфідэнцыйнымі.

Заяўкі магчымых пакупнікоў пачалі разглядацца на мінулым тыдні. Па інфармацыі летувіскага боку ў тэндэры бяруць удзел, як і летась, каля 15 кампаніяў. Тэрмін, за які будуць разгледжаныя іх прапановы, пакуль ня вызначаны.

Аліна Ісакоўская

Радыё Рацыя
,