Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


15 лютага ў Вене адбудзецца паседжаньне Сталага Камітэту АБСЭ, выканаўчай структуры гэтай уплывовай арганізацыі. На ім заплянаваны выступ кіраўніка Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі амбасадара Ганса-Георга Віка.

Што да ўдзелу ў паседжаньні Сталага Камітэту АБСЭ беларускага боку, прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Латушка паведаміў: - Гэта звычайнае паседжаньне Сталага Камітэту АБСЭ. Узначальваць беларускую дэлегацыю будзе пастаянны прадстаўнік Беларусі ў АБСЭ - амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі Віктар Гайсёнак.

22-23 лютага ў Вене адбудзецца паседжаньне Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Туды зьбіраюцца дзьве беларускія дэлегацыі: дэлегацыя Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня й дэлегацыя Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу. Нагадаем, нягледзячы на існаваньне Палаты Прадстаўнікоў 1-га скліканьня, ужо двойчы - у студзені 1997 г. і ў ліпені 1998 г. - АБСЭ прызнавала легітымным беларускім парлямэнтам толькі Вярхоўны Савет 13-га скліканьня й не прызнавала Палаты Прадстаўнікоў. Дэлегацыя Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня будзе браць удзел у паседжаньні Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў якасьці паўнапраўнага чальца. У якой якасьці паедзе туды дэлегацыя Палаты Прадстаўнікоў, я высьвятляла ў намеcьніка старшыні камісіі па міжнародных справах Аляксандра Шпілеўскага.

А.Ш.: - Мы получили приглашение, подписанное председателем ПА ОБСЕ Адрианом Северином и будем участвовать в работе мандатной комиссии. В работе самой Парламентской Ассамблеи ОБСЕ Палата Представителей, естественно, принимать участие не будет. Мандатная комиссия ОБСЕ намерена выслушать обе стороны - и делегацию оппозиции, и делегацию Палаты представителей. И подготовить рекомендации Совету ПА ОБСЕ для принятия окончательного решения, которое принимается путём голосования на сессии Парламентской Ассамблеи. Это решение будет вынесено летом.

І.С.: - А кто входит в состав делегации?

А.Ш.: - С составом мы пока окончательно не определились.

Для вывучэньня сытуацыі ў Беларусі напярэдадні паседжаньня ў Вене 19 лютага ў Менск прыяжджаюць два сябры Рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ - Герт Вайскірхэн (парлямэнтар зь Нямеччыны) і Урбан Алін (дэпутат парлямэнту Швэцыі). Яны сустрэнуцца з прадстаўнікамі афіцыйных беларускіх уладаў, Цэнтарвыбаркаму, з парлямэнтарамі, дыпкорпусам, апазыцыяй.

22-23 лютага ў Вене будуць слухаць выступы дзьвюх беларускіх парлямэнцкіх дэлегацыяў - Палаты Прадстаўнікоў і Вярхоўнага Савету. А на пачатку сакавіка ў Беларусь прыяжджае эўрапейская Тройка - прадстаўнікі Парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ, Рады Эўропы, Эўрапарлямэнту. Сваё канчатковае рашэньне наконт прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ будзе прынятае толькі летам, так што час для вывучэньня сапраўднай сытуацыі ў краіне эўрапейцы яшчэ маюць.

Іна Студзінская

Радыё Рацыя