Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Між тым, адміністрацыя шэрагу заводаў напярэдадні акцыі праводзіць "інструктаж" з кіраўнікамі цэхаў, каб іхныя працаўнікі ня выйшлі на прафсаюзны мітынг.

Ціск на прафсаюзы напярэдадні правядзеньня акцыі "Заробак - на ўзровень цэнаў", прызначанай на 14 лютага, прынёс вынікі. Асобныя прафкамы на прадпрыемствах і нават галіновыя прафзьвязы прынялі рашэньне адмовіцца ад удзелу ў ёй. Рашэньне традыцыйна пасіўнага прафсаюзу мэдычных працаўнікоў можна вытлумачыць залежнасьцю яго актывістаў ад адміністрацыі тых установаў, дзе яны працуюць. Зьдзіўленьне выклікала адмова ад удзелу ў акцыі прафкаму Менскага маторнага заводу, які ўваходзіць у склад Рэспубліканскага прафсаюзу аўтасельгасмашу (АСМ). Прафсаюз маторабудаўнікоў заўсёды вылучаўся актыўнасьцю ў абароне правоў працоўных.

Каб высьветліць сытуацыю, мы патэлефанавалі кіраўніцтву АСМ. Нам паведамілі, што рашэньне адмовіцца ад удзелу сябраў прафкаму Маторнага заводу ў прафсаюзнай акцыі прымалася на прафсаюзным сходзе. Аднак ці быў той сход насамрэч - невядома, бо ў рэспубліканскім прафсаюзе маюць толькі выпіску з рашэньня, прынятага сходам - дарэчы, не аформленую належным чынам.

Нягледзячы на адмову заводзкіх прафначальнікаў, рабочыя Менскага маторнага заводу возьмуць удзел у прафсаюзным мітынгу 14 лютага, - запэўнілі ў рэспубліканскім прафзьвязе працаўнікоў аўтасельгасмашу. А ўжо пасьля акцыі дзеяньні старшыні прафкаму Маторнага заводу стануць прадметам разгляду ў рэспубліканскім прафзьвязе. За невыкананьне рашэньняў вышэйшага органу кіраўнік прафкаму заводу можа быць пакараны - але такога, заўважым, у прафсаюзным асяродзьдзі практычна не здараецца.

Адміністрацыя іншых буйных сталічных прадпрыемстваў таксама рыхтуецца да прафсаюзнай акцыі: як стала вядома, у панядзелак і аўторак на шэрагу заводаў прызначаныя нарады з удзелам кіраўнікоў падразьдзяленьняў і цэхаў. Досьвед мінулых прафсаюзных акцыяў дае падставы дапусьціць, што начальнікі цэхаў будуць папярэджаныя пра наступствы ўдзелу ў мітынгу іхных падначаленых. Такая нарада ўжо прайшла на Менскімі мотавелазаводзе, рыхтуецца на МАЗе й МТЗ.

Надоечы кіраўнік прафсаюзу працаўнікоў аўтасельгасмашу Аляксандар Бухвостаў выступіў з заявай, у якой заклікаў да масавага ўдзелу ў ладжаным ФПБ мітынгу: "Наша сила - в массовом солидарном выступлении. Всегда в любой стране и во все времена люди труда добивались успеха в социальной борьбе только при массовых выступлениях. Власть и те, кто держит капитал, боятся выступлений трудящихся. Преодолейте страх и безразличие и выходите на митинг. Если нас будет много, мы победим", - гаворыцца ў заяве А.Бухвостава.

Словы са звароту пра неабходнасьць масавага выступу маюць пад сабою падставы: на тое, ці падтрымаюць рабочыя Фэдэрацыю Прафсаюзаў, улады будуць арыентавацца ў стаўленьні да ўдзелу ў выбарчай гонцы кіраўніка Фэдэрацыі Ўладзімера Ганчарыка. Калі падтрымкі ня будзе, то й у разьлік У.Ганчарык прымацца ня будзе.

Алесь Хмяльніцкі

Радыё Рацыя