1. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  2. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  3. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  4. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  5. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  6. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  7. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  8. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  9. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  10. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  11. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  12. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  13. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  14. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  15. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  16. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  17. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  18. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  19. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  20. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  21. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  22. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  23. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  24. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  25. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  26. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  27. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  28. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  29. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  30. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)


Зміцер Кустоўскі,

У беларускім НАК адмаўляюцца ад прыналежнасці да квіткоў. А нарвежская паліцыя распавядае Еўрарадыё, што цяпер з імі будзе.

Нарвежская паліцыя затрымала паляка, які ўвёз у краіну 150 квіткоў на Алімпіяду. Як высветлілася, білеты былі вылучаныя для беларускага і расійскага Алімпійскіх камітэтаў. Ужо на месцы грамадзянін Польшчы мусіў атрымаць па пошце яшчэ каля 300 квіткоў.

Фота: london2012.com

Старшыня паліцыі нарвежскага раёна Румерыке Джо Маана, дзе і знайшліся квіткі, дзеліцца з Еўрарадыё падрабязнасцямі аферы:

“Крыху пазней мы атрымалі пасылку з яшчэ 397 новымі квіткамі. Гэтыя квіткі былі дасланыя іншай кампаніяй, не Euroteam. Яны накіроўваліся 141 пакупніку, якія паспелі набыць гэтыя квіткі. Агулам атрымалася 852 квіткі. Гэты паляк перадаваў нарвежскай кампаніі квіткі ад іншай кампаніі. Ён быў кур’ерам”.

Джо Маана разважае, што цяпер будзе з квіткамі. Вядзецца разбіральніцтва, усе чакаюць рашэння суда. Магчыма, квіткі перададуць пакупнікам, якія паспелі іх набыць. Што не задаволіць нарвежскую паліцыю, якая хоча атрымаць квіткі як частку справы. А магчыма, пасля следства іх перададуць тым, каму яны прызначаліся - нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі і Расіі.

Джо Маана: “Квіткі мусяць прайсці праз дзве судовыя інстанцыі Нарвегіі. Гэта квіткі для дзвюх розных краін, іх алімпійскіх камітэтаў. Пакуль няма рашэння суда, квіткі не могуць быць накіраваныя пакупнікам, атрыманыя намі ці перапрададзеныя. Квіткі прызначаныя для алімпійскіх камітэтаў. Таму патрэбныя нейкія доказы прыналежнасці да гэтых камітэтаў для таго, каб атрымаць гэтыя квіткі”.

Застаецца невядомым, як “беларускія” квіткі апынуліся ў Нарвегіі? Прычым, з дапамогай грамадзяніна Польшчы. Віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Анатоль Тозік запэўнівае: беларускі НАК не мае дачынення да незаконнай партыі квіткоў:

“Мы бачылі фотаздымкі тых квіткоў, якія распаўсюджваліся ў Нарвегіі. НАК Беларусі такіх квіткоў не атрымоўваў ніколі. Поўная хлусня. Нам сёння для спартоўцаў, якія хочуць наведаць не свае спаборніцтвы, а іншыя - сваіх сяброў - выдаюць па 3-4 квіткі ў дзень. І мы іх на месцы раздаем людзям. Таму яшчэ раз паўтару: поўная хлусня - лухта”.

Варта прыгадаць, што раней ў Вялікабрытаніі быў выкрыты чорны рынак гандлю алімпійскімі квіткамі. Ён здзяйсняўся праз інтэрнэт усё той жа фірмай Euroteam, якая атрымала 5 тысяч квіткоў на гульні.

Тэлефон Euroteam не адказвае. Затое на сайце фірмы з’явілася інфармацыя пра тое, што ўсе квіткі, якія былі замоўленыя і не былі атрыманыя пакупнікамі, будуць кампенсаваныя. А таксама стаіць спасылка на матэрыял, у якім тлумачыцца “квітковая справа”:

“Паліцыя канфіскавала квіткі 141 пакупніка. Мясцовы суддзя вырашыў даверыцца паказанням юрыста Нарвежскага Алімпійскага і Паралімпійскага камітэтаў, якая патлумачыла суддзі, што квіткі не могуць быць выкарыстаныя. І гэта нягледзячы на факт, што не было ніякіх зваротаў ад людзей ці іншых фірмаў-пасярэднікаў наконт квіткоў Euroteam”.

На дадзены момант фірма абскарджвае рашэнне суда. І лічыць, што старшыня МАК Герхард Хайрберг узрадаваны тым фактам, што квіткі не дайшлі да пакупнікоў. Таксама Euroteam заклікае тых, хто набыў квіткі на чорным рынку, дзяліцца сваім досведам, ці змаглі яны ўвогуле патрапіць на алімпійскія арэны.
-10%
-20%
-5%
-25%
-25%
-5%
0069757